Categories: История

“Недарма ён быў названы народным героем Беларусі,” – год Касцюшкі, змагара за свабоду

Яшчэ ў 2015 годзе на 38 сэсіі ЮНЭСКА прынятая рэзалюцыя, у якой пералічаныя памятныя даты на 2016-2017 гады. Сярод іх і 200-годдзе з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі, якое адзначаецца ў 2017 годзе.

4 лютага ў Косаве адбыліся ўрачыстасці да 271-годдзя нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. Кветкі замагару за свабоду, нашаму земляку, прывезлі дыпламаты, прадстаўнікі ўладаў і грамадскасці.

Сярод удзельнікаў урачыстасцяў быў Анатоль Бензярук, адзін з вядомых даследчыкаў Тадэвуша Касцюшкі. “Першы рэгіён” пагутарыў з гісторыкам пра значнасць асобы вядомага ва ўсім свеце змагара і дэмакрата.

Анатоль Бензярук (у акулярах) і кіраўнік штогадовага грамадскага аргкамітэту ўшанавання Касцюшкі Алесь Мех

-Анатоль, як вы ацэньваеце постаць Касцюшкі?

-Для мяне гэта чалавек, які недарма быў названы народным героем Беларусі. Далёка не пра кожнага чалавека народ стварае песні, вершы і так далей. Адна справа, калі гэта штучна робяць пісьменнікі. Але пра Касцюшку народ пісаў, вядомыя песні ХІХ стагоддзя нават. Ужо тады беларусы адчувалі, што ён не чужы, ды і сам Касцюшка не лічыў гэты народ чужым і не цураўся яго.

Калі ў Сяхновічах ён жыў (сёння Жабінкаўскі раён), то яго сядзіба цалкам адпавядала сялянскаму побыту. І насіў тую самую вопратку, нават у час паўстання. Знакаміты сялянскі сукман (верхняя вопратка), у якім ён клікаў змагацца за свабоду, за незалежнасць.

Старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук (злева) і яго намеснік Аляксандр Велікаселец

-То бок, тое, што Касцюшка быў дэмакратычных, прагрэсіўных на той час поглядаў – гэта не пустыя словы?

-Канешне. Гэты чалавек змагаўся за незалежнасць некалькіх дзяржаў. Спачатку ён стаў генералам у ЗША. І не дарма, ён цягам сямі гадоў змагаўся за незалежнасць Злучаных Штатаў ад Брытаніі. А потым ён вярнуўся на радзіму і прывёз гэтыя дэмакратычныя ідэі свае і сюды. Сустрэў аднадумцаў і разам з імі ўзняў на паўстанне народ. Гэта было паўстанне, якое ахоплівала не толькі невялікую нейкую групу людзей – дваранства, шляхты – далучалася і сялянства.

Акрамя таго, трэба памятаць, што Касцюшка адным з першых ня проста казаў пра тое, што сяляне павінны быць вольнымі, але і рэальна гэта рабіў. Вядомы яго знакаміты тэстамент (запавет) ад 2 красавіка 1817 году, паводле якога ён вызваляў сялян сваіх ад прыгоннага стану. Іншыя толькі пра гэта гаварылі, а ён на справе гэта рабіў.

Госці з Польшчы апрануліся ў вопратку часоў Касцюшкі

Калі Касцюшка вярнуўся з ЗША і жыў у сваім маёнтку ў Сяхновічах, то прыйшоў да таго, што ўвогуле сваіх сялянак працы на паншчыне, а для мужчын скараціў паншчыну да 2-3 дзён на тыдзень.

А ўжо калі Расійская імперыя прыйшла сюды пасля падаўлення паўстання Касцюшкі, то прынесла сюды яшчэ больш жорсткі прыгон. Мясцовыя сяляне гэта адразу адчулі. Калі раней, пры Касцюшку, ім трэба было 2-3 дні на тыдзень працаваць на пана, то пры новай, расійскай, уладзе давялося працаваць на пана аж 6 дзён на тыдзень, і толькі нядзеля заставалася, каб даглядаць сваю гаспадарку.

Штогод 4 лютага дзесяткі чалавек прыязджаюць у Косава ўшанаваць Тадэвуша Касцюшку

-Але як вы думаеце, да ідэі аб неабходнасці вызваляць сялянаў Касцюшка прыйшоў дзякуючы таму, што пажыў у Амерыцы?

-Гэта дзякуючы таму, што ён атрымаў такую адукацыю. Тадэвуш Касцюшка быў носьбітам тых ідэяў, якія тады пашыраліся ў свеце. Еўропа прыгон ужо адмяніла. Нават Аўстра-Венгерская імперыя пайшла на адмену прыгону ў 60-я гады XVIII стагоддзя, на сто гадоў раней, чым Расійская імперыя. Касцюшка ж бачыў, што навокал робіцца, ён разумеў, што прыгонны стан не прыносіць і эканамічных выгодаў.

Хаця, мне здаецца, што эканаміст Касцюшка быў не вельмі, але ён быў чалавек прагрэсіўны, і калі б яму ўдалося рабіць гэта (рэформы) на дзяржаўным узроўні, то была б карысць вялікая.

Валун з рэльефам Касцюшкі каля яго сядзібы-музея ў Косаве

——–

Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 году, ахрышчаны ў Косаве 12 лютага 1746. Ваенны дзеяч і ваенны інжынер Рэчы Паспалітай, які стаў нацыянальным героем у Беларусі, Польшчы і ЗША. Удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай супраць Расіі і Прусіі, а таксама ўдзельнік вайны за незалежнасць ЗША. Кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць расійска-прускай акупацыі краіны.

Гутарыў Павел Дайлід

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

3 недели ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

3 недели ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

4 недели ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

1 месяц ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

2 месяца ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

2 месяца ago