З арыштам кіраўніка ААТ “Івацэвічдрэў” Уладзіміра Шульгі і да гэтага складаная сытуацыя на прадпрыемстве яшчэ больш ускладніцца, лічаць працаўнікі. Некаторыя выказваюць думку, што насамрэч затрыманне не зусім адпавядае афіцыйнай версіі.
„Івацэвічдрэў” паводле справаздачы Міністэрства фінансаў Беларусі, працаваў з прыбыткам да 2011 году, калі мадэрнізацыя яшчэ не закранула дрэваапрацоўку. Зрэшты і цяпер горадаўтваральнае прадпрыемства называюць адным з найбольш паспяховых у гэтай галіне. Але чыстага прыбытку завод не мае ўжо каторы год. Затое стала расце крэдыторская і дэбіторская запазычанасці. Па выніках 2015 году крэдыторская запазычанасць склала 204 091 мільёнаў недэнамінаваных рублёў.
Тым не менш, генеральны дырэктар Уладзімір Шульга яшчэ ў лютым сёлета ў размове з некаторымі СМІ выказваў думку, што прадпрыемства мае патэнцыял і ёсць куды развівацца. Але праз некалькі месяцаў пасля гэтай аптымістычнай размовы кіраўнік „Івацэвічдрэў” быў затрыманы.
Паводле афіцыйнай версіі, Шульга праз падкантрольныя яму замежныя кампаніі стварыў злачынную схему па пастаўцы імпартнай сыравіны па завышаных коштах. Гэтак з 2014 году асноўнымі пастаўнікамі меламіну для „Івацэвічдрэў” сталі «National Resources L.P.» (Літва) і «Great Imports / exports L.P.» (Шатландыя). Праз гэтыя фірмы ажыццяўлялася закупка меламіну ў кітайскіх вытворцаў па коштах 750-800 даляраў ЗША за тону і ў наступным сыравіна прадавалася на прадпрыемства ў Івацэвічы па кошце 1350-1400 еўра за тону.
Адметна, што ў Інтэрнэце звестак пра літоўскую фірму няма наагул. Іначай сітуацыя з шатландскай фірмай, есць нават пасведчаньне аб рэгістрацыі гэтай арганізацыі, а таксама інфармацыя пра яе прысутнасць у краінах Балтыі. Адпаведна можна меркаваць, што кампаніі пастаўлялі меламін для беларускага вытворцы з Балтыі. Але згодна са звесткамі The Observatory of Economic Complexity у 2014-2015 гадах паставак меламіну з Балтыі ў Беларусь практычна не было. Асноўныя пастаўкі сыравіны вяліся непасрэдна з Кітаю адразу ж у Беларусь. Пастаўкі з Літвы у 2015 годзе склалі ўсяго 1700 даляраў.
Наагул, наша краіна набывае меламін практычна толькі ў Кітаі. Пасярэдніцтва ў гэтым еўрапейскіх фірмаў застаецца пад пытаннем. Справа ў тым, што рэзідэнты Еўрасаюзу ў працы з Кітайскай сыравінай жорстка абмежаваныя антыдэмпінгавымі тарыфамі. Яшчэ ў 2011 Еўракамісія ўвяла бар’еры на імпарт меламіна ў ЕС. Мыта складае 415 еўра за тону сыравіны. Адпаведна, кошты на меламін у ЕС пачынаюцца ад 1400 еўраў.
У Кітаі кошты на гэтую сыравіну ніжэйшыя. Гэтак, пры звароце да вытворцаў, сярод якіх Weifang MenJie Chemical Co.,Ltd, тону меламіну з дастаўкай у Мінск яны гатовыя прадаць за 1000 даляраў. На зварот аб зніжэньні коштаў, просьбу даць зніжку ў выглядзе 700-800 даляраў за тону, кітайскія менэжджэры прабачаюцца і адмаўляюцца весці дыялог. Але пытанне нават не ў коштах, а ў тым, якім чынам у пастаўках могуць быць задзейнічаныя фірмы з Еўрасаюзу.
Патрэбы беларускага рынку ў меламіне досыць сціплыя, у параўнанні нават з Расіяй. Усходняя суседка спажывае штогод каля 40 тысяч тон гэтай хімічнай сыравіны, пры тым, што ў Расеі выраблена ў 2015 годзе каля 12 мільёнаў кубічных мэтраў драўнінных плітаў.
Магутнасьці “Івацэвічдрэва” па выніках 2016 году склалі 298 тысяч кубамэтраў пліты. А патрэбы Беларусі ў хімічнай сыравіне згодна са звесткамі The Observatory of Economic Complexity складаюць не болей за 1500 тон меламіну ў год. Агулам, у 2015 наша краіна імпартавала меламіну на суму 1.74 мільёнаў долараў. Пры тым, што спажыўцамі гэтай сыравіны зяўляюцца не толькі дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, але і некаторыя галіны хімічнай прамысловасці.
У дрэваапрацоўцы меламін патрэбен галоўным чынам для вытворчасці ДВП. А такіх прадпрыемстваў у Беларусі акрамя „Івацэвічдрэў” яшчэ „Віцебскдрэў” і „Рэчыцадрэў”. Пры ўмове, калі дапусьціць, што спажыўцамі меламіну з’яўляецца ў нашай краіне толькі дрэваапрацоўка, то пры выдатках ў памеры 1.74 мільёнаў даляраў за год на імпарт сыравіны, у сярэднім кожнае падпрыемства мусіць выдзеліць на меламін каля 580 тысячаў даляраў, ці каля 547 тысячаў еўра.
Але пры гэтым, афіцыйна КДБ паведамляе, што „Івацэвічдрэву” праз злоўжыванні кіраўніка і маніпуляцыі з коштамі на меламін, нанесены ўрон у асабліва буйным памеры на суму не меней чым 224 720 еўра.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ