Шосты конкурс палескай прыпеўкі “Бярозаўская сербіянка – 2017” адбудзецца 30 ліпеня

Фестываль адбудзецца 30-га ліпеня. Пачатак а 12-й гадзіне.

Конкурсныя праграмы  у намінацыях:

-выканаўца прыпевак і танца “Сербіянка”;

– выканаўца прыпевак і танца “Сямёнаўна”;

– выканаўца на гармоніку “Іграй, гармонік”

– кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці “Беларускі сувенір”

Для даведкі.

Палеская прыпеўка – “сербіянка” – унікальная з’ява ў беларускай палескай вуснай вершаванай, музычнай і танцавальнай  культуры. Чатырохрадковая прыпеўка і танец выконваецца пад гармонік под сваеасаблівую мелодыю.

А  спяваецца сербіянка на мілагучным заходне-палескім дыялекце – сумесі украінскай, польскай і беларускай моваў. Сербіянка была неад’емнай часткай святкавання народзінаў, вяселляў, провадаў у армію,  мясцовых сьвятаў. Да 80-х гадоў 20-га стагоддзя Сербіянка мела шырокі распаўсюд на Палессі.

Алена Аўтушка (Жуковіч) ,  уражэнка вёскі Альшэва Бярозаўскага раёна, разам з сястрой Марыяй Зайцавай, у 2011 годзе прапанавалі арганізаваць фестываль сербіянкі. Іх  ідэю падтрымала супрацоўніца аддзела культуры Бярозаўскага выканкама Галіна Міхневіч – аматарка і выканаўца сербіянкі.

“Бярозаўская сербіянка – 2017”  –  свята палескай прыпеўкі, якое ўжо шосты раз адбываецца ў Бярозаўскім раёне. Да свята далучыліся аматары з  Івацэвіцкага, Кобрынскага, Ляхавіцкага і іншых раёнаў Брэсцкай вобласці.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

1 месяц ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago