Івацэвічы: нецвярозых вадзіцеляў менш не становіцца

У суседніх раёнах зніжэнні істотныя – дзе на 20, дзе на 30 працэнтаў менш затрыманых у стане алкагольнага ап’янення, у Баранавіцкім раёне, увогуле, амаль на 50… А вось у нашым раёне, нягледзячы на тое, што штрафы за гэтае парушэнне буйныя, што ў вадзіцеля забіраюць пасведчанне на тры гады, а ў выпадку паўторнага кіравання, увогуле, канфіскуюць аўто, – тым не меней, п’яных вадзіцеляў менш не становіцца. Затрымліваем і моладзь, і жанчын п’яных за рулём. Няўжо не палохаюць штрафы – от 50 до 100 базавых велічынь (ад 1 150 да 2 300 рублёў), калі затрымалі першы раз?

Нядаўна было дарожна-транспартнае здарэнне каля Мілеек, калі нецвярозы вадзіцель “арганізаваў” ДТЗ, у выніку якога пацярпела аж 7 чалавек. ДТЗ каля Няхачава, у выніку якога аўто вылецеў у кювет і перакуліўся, таксама на сумленні нецвярозага ліхача. Штосьці падобнае адбылося каля в. Заполле, там аўто, якім кіраваў п’яны вадзіцель, “ўляцела” ў дрэва.

Як бачыце, летні перыяд – сезон масавага адпачынку – многіх нашых грамадзян “прадугледжвае” і катанне на аўто ў нецвярозым стане. Супрацоўнікі ДАІ будуць і надалей бескампрамісна змагацца з такой з’явай, але мы спадзяваемся і на нераўнадушнасць нашых грамадзян, якія падкажуць, што той або іншы гора-вадзіцель не пабаяўся ў нецвярозым стане сесці за руль і накіраваўся ў падарожжа. Дарэчы, у гэтым сэнсе нам у апошні час стала працаваць лягчэй. Ледзь не штодня атрымліваем паведамленні ад грамадзян аб падобных парушэннях.

Карыстаючыся выпадкам, хачу звярнуць увагу, што і сітуацыя з матацыклістамі і скутэрыстамі застаецца складанай. Міліцыя патрабуе, каб яны выкарыстоўвалі шлемы, але ж бяспека патрэбна не міліцыі, а матацыклістам! У нас зафіксаваны выпадак, калі па лясной дарозе на “Мінску” ехаў ляснік, а наперарэз раптам выскачыла казуля – матацыкліст упаў, атрымаў траўмы. Каля Горталя бацька з сынам на палявой дарозе ехалі на матацыкле, але ў адзін з момантаў транспартны сродак занесла, абое упалі, сын атрымаў цяжкія пашкоджанні… Матацыкл – транспартны сродак, які нясе небяспеку, не забывайце пра гэта. Лета, калі яны найбольш эксплуатуюцца, яшчэ толькі перайшло за экватар.

Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

1 месяц ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago