Авто

Палескія прыпеўкі гучалі на шостым конкурсе “Бярозаўская сербіянка”. ФОТА

59-годовы  Станіслаў Салаўёў распавёў, што прыехаў на “Бярозаўскую сербіянку” з Брэста. Кажа, што прыехаў “на разведку”, каб у натупным годзе прывезці болей знаёмых гарманістаў

“За некалькі год у мяне 200 песень напісана. Бывае, што ў цягніку еду, ды ў нататнік пішу, калі думкі прыходзяць, ці пабачу нейкую сітуацыю. Бывае проста з лёту пішацца. Гэта не я – гэта натхненне. А так, я былы вадзіцель, я 30 год прапрацаваў вадзіцелем. А ў канцы 2012 году парамантаваў гармонік бацькоўскі і стаў пісаць песні.”

Іосіф Бухта, пескаўскі гарманіст:

“Спяваю з дзяцінства, з 10 год пачаў граць ды спяваць. Граць асобна я не ўмею, а калі спяваю, то ў мяне атрымліваецца. З дзяцінства запрашаюць на вяселлях граць. Выступаю, нядаўна ў Польшчу ездзілі на 4 дні выступаць. Праўда, голас крыху згубіў, а так, магу паспяваць і мужчынскім і жаночым голасам.”

Алена Аўтушка (Жуковіч),  уражэнка вёскі Альшэва Бярозаўскага раёна, разам з сястрой Марыяй Зайцавай, у 2011 годзе прапанавалі арганізаваць фестываль сербіянкі. Іх  ідэю падтрымала супрацоўніца аддзела культуры Бярозаўскага выканкама Галіна Міхневіч — аматарка і выканаўца сербіянкі.

“Бярозаўская сербіянка – 2017”  — свята палескай прыпеўкі, якое ўжо шосты раз адбываецца ў Бярозаўскім раёне. Да свята далучыліся аматары з  Івацэвіцкага, Кобрынскага, Ляхавіцкага і іншых раёнаў Брэсцкай вобласці.

Алена Аўтушка распавяла, для чаго ладзіцца фестываль “Бярозаўская сербіянка”:

“Мы зрабілі такое свята для людзей, каб яны памяталі сваіх продкаў, таму што гэтакім чынам выказваецца да іх павага, калі мы памятаем іх культуру. Калі мы даведаемся, адкуль сербіянка пайшла, да нас прыедуць палякі, украінцы. Мяркуецца, што сербіянка пайшла ад лужыцкіх сербаў, якія жывуць у Германіі. Але, мы дакладна не ведаем.”

Палеская прыпеўка – “сербіянка” — унікальная з’ява ў беларускай палескай вуснай вершаванай, музычнай і танцавальнай  культуры. Чатырохрадковая прыпеўка і танец выконваецца пад гармонік под сваеасаблівую мелодыю . А  спяваецца сербіянка на мілагучным заходне-палескім дыялекце – сумесі украінскай, польскай і беларускай моваў. Сербіянка была неад’емнай часткай святкавання народзінаў, вяселляў, провадаў у армію,  мясцовых сьвятаў. Да 80-х гадоў 20-га стагоддзя Сербіянка мела шырокі распаўсюд на Палессі.

 

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago