У ходзе гэтых сустрэч са школьнікамі прадстаўнікі раённай службы выратавання вялі гаворку не толькі аб вогненай небяспецы. Варта адзначыць, што малога чалавечка небяспечныя абставіны падпільноўваюць ледзь ці не на кожным кроку.
Многа гаварылася і аб паводзінах школьнікаў у выпадку ўзнікнення пажару, аб правілах выкліку выратавальнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі актыўнымі ўдзельнікамі і конкурсу загадак, і супроцьпажарный віктарыны. Кожны, хто здолеў вызначыцца пад час гульняў сваімі ведамі асноў бяспечнасці жыццядзейнасці, чакаў падарунак. А вось павучальную, маляўнічую казку “Прыгоды Дашы ў краіне небяспек” атрымалі ўсе.
Выратавальнікі робяць усё магчымае, каб пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў, што адбываюцца па віне альбо з удзелам малых дзяцей было як мага меней.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ