Падчас мерапрыемства міністр даў каментар журналістам:
«Матацыкл — гэта мара любога нармальнага чалавека. Мужчыны, жанчыны, усё роўна каго. Таму што гэта вядомая ўсім філасофія. Кожны хоча да гэтай філасофіі дакрануцца і прытрымлівацца яе. Я лічу, што гэта філасофія свабоды, нейкага палёту», — цытуе БелТА Ігара Шуневіча.
На мотапарад у Мінску з’ехаліся каля 7 тысяч байкераў з 15 краін свету. Мотакалона праехала ад Кургана Славы да цэнтра Мінска, дзе разгарнулася асноўнае свята з забаўляльнай праграмай. У галаве калоны байкераў ехаў Віктар Лукашэнка на «Харлеі». Сеў на матацыкл і кіраўнік МУС Ігар Шуневіч.
Не адбылося і без здарэнняў – адзін з матацыклістаў, што ехаў у калоне, сутыкнуўся з аўто на трасе Мінск – Нацыянальны аэрапорт. Байкеру адарвала ступак.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ