Об этом пишет “Раённыя будні”.
Надзвычайная гісторыя з добрым фіналам адбылася 20 верасня ў адным з шматкватэрных дамоў г.Пружаны. У чатыры гадзіны ночы дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацый атрымаў трывожны выклік: гарэў жылы чатырохкватэрны дом па вуліцы Свабоды.
Калі пажарныя прыехалі на месца здарэння, то ўбачылі, што агонь поўнасцю ахапіў веранду першай кватэры, перакінуўся на такую ж драўляную прыбудову другой кватэры і на агульны дах будынка. З агню выратавальнікі вынеслі траіх жыльцоў — двух састарэлых бацькоў, аднаму з якіх было цяжка рухацца без дадатковай дапамогі, і іх нецвярозага сына, 1969 г.н.
Выйсце было заблакіравана агнём і пацярпелых выцягвалі з акна. Таксама пажарныя дапамаглі пакінуць памяшканне жыльцам з другой кватэры — маці з пяцігадовым сынам і гадавалай дачкой.
Падчас устанаўлення прычын вогненнага здарэння высветліліся цікавыя факты. Як расказвае гаспадыня кватэры, адкуль пайшоў агонь, а потым прызнаўся сам яе сын, у якога потым у крыві было выяўлена 1,8 праміле алкаголю, хутчэй за ўсё першай загарэлася канапа, што стаяла на іх верандзе. Жанчына перад сном выходзіла на вуліцу і заўважыла, што з яе ідзе дым. Дагэтуль там курыў сын і хутчэй за ўсё непатушаны акурак запаліў мэблю. Гаспадыня паліла канапу вадой і вырашыла, што справілася з узгараннем.
Каля чатырох гадзін ночы ў суседзяў узнялася кошка, якая пачала галасіць і пабудзіла гаспадароў. Хутка было ўстаноўлена, што яе напалохаў дым, які пранік у суседнюю кватэру. Як сцвярджаюць самі пажарныя, што «подзвіг» жывёліны дапамог выратаваць жыцці шасці чалавек.
У выніку пажару агнём пашкоджаны абедзве веранды і агульны дах будынка.
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…