«На працягу 5 гадоў нават саромеўся заікацца пра дадзеную праблему: ўладкаванне пешаходнай дарожкі. Збіралі подпісы за будаўніцтва школы-сада, за капітальны рамонт вул. Ракасоўскага і праездаў, якія вядуць у яе з вул. Жукава, за тратуары ўздоўж гэтых праездаў. З цягам часу амаль усе атрымалася. Прыйшлося нават пісаць скаргу па сухім дрэвам на тэрыторыі дзіцячага садка. Дарэчы, тры дні таму спілавалі палову такіх дрэў, якія пагражалі жыццю і здароўю дзяцей» – каментуе сітуацыю старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі.
Па словах Маслоўскага дадзеная праблема тычыцца ўсяго Брэста.
«У шмат якіх краінах існуе практыка, што пешаходныя дарожкі добраўпарадкоўваюць і пракладваюць па тых маршрутах, па якіх ужо ходзяць людзі. Такім чынам, можна фармаваць гарадское асяроддзе паступова, гэта значыць не адразу ўладкоўваць ўсю інфраструктуру, а адгукацца на патрэбы жыхароў і крок за крокам ўдасканальваць гарадскі дызайн» – тлумачыць свае матывы Ігар Маслоўскі.
Паводле яго слоў, жыхары і госці мікрараёна выказвалі словы падзякі за ініцыятыву і з радасцю ставілі свае подпісы.
«За 40 хвілін сабралі каля 100 подпісаў. Але многія жыхары назвалі яшчэ дзве праблемы. Тут жа праз дарогу няма абсталяванага пешаходнага пераходу і, больш важная праблема, адсутнасць рэгулярнага грамадскага транспартнага руху з мікрараёнамі Кавалёва і Усход. Абяцаю, будзем ініцыяваць іх рашэнне» – дадае Маслоўскі.
Зварот будзе накіраваны ў Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў і Брэсцкі гарвыканкам.
Прэс-служба Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ