Марына паходзіць са шматдзетная сям’і, дзе, акрамя яе, гадаваліся яшчэ дзве сястры і брат. Агулам у яе родным двухпакаёвым доме цяпер пражывае 7 чалавек: старэйшая сястра ўжо прывяла ў дом мужа. Адзіным кармільшчыкам выступае маці: яе заробак вартаўніка на ферме складае ўсяго 200 рублёў, плюс дапамога па інваліднасці на малодшага хлопчыка, хворага на рак.
Нібыта каб палепшыць матэрыяльнае становішча, Марына вырашылася гандляваць натурай. За першую такую працу атрымала 50 рублёў. Грошы праелі, дзяўчыну адвялі да гінеколага, перавялі ў іншую школу ды ўзялі на кантроль. Пасля гэтага яна ажно 8 разоў спрабавала збегчы з дому.
Цікава, што ніводнаму кліенту не прыходзіла ў галаву (ці проста не хацелася, каб прыйшло), што яны маюць справу з падлеткам: яркі макіяж ды цыгарэты, ад якіх яна не адмаўляецца нават будучы цяжарнай, ствараюць даволі дарослы вобраз.
Хто бацька будучага дзіцяці, Марыне не ведае. Але ўжо знайшла ў сацсетках таго, хто зможа яго замяніць: нейкі Сярожа пакуль служыць у войску. З Марынай яны ні разу не бачыліся, але ўжо запланавалі роспіс на 31 снежня, акурат пасля дэмбелю. У лютым жа дзяўчына павінна нарадзіць і хоча выхоўваць свайго першынца (Улю ці Багдана) у строгасці, у адрозненні ад яе маці, якая дазваляла ім шмат вольнасцяў.
Праўда, спецыяліст па абароне дзяцінства Драгічынскага аддзела адукацыі Вольга Боева лічыць, што лепш было б, калі б Марына адмовілася ад малога адразу ў радзільні, бо «бытавыя ўмовы, матэрыяльныя магчымасці і маральна-псіхалагічны клімат у сям’і Марыны настолькі нядобры, што прагноз на будучыню дзіцяці незайздросны».
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…