Люди

Як жыве і колькі зарабляе сям’я, якой Лукашэнка падарыў карову

Сяргею 26 гадоў, яго жонцы Вользе — 23. У сям’і ўжо пяцёра дзяцей. Старэйшаму 6 гадоў, самым малодшым (нарадзілася двойня) па 2.

Сяргей працуе механізатарам на мясцовым прадпрыемстве «Ясень-Агра», жонка даглядае дзяцей. Яны нарадзіліся ў вёсцы Ясень, там жа і засталіся жыць і працаваць.

Прадпрыемства, кажа Снігір, паціху развіваецца: «раней было не вельмі, цяпер змяніўся кіраўнік, стала лепш». Заробак у Сяргея — 400—500 рублёў. Аднак з усімі «дзіцячымі» выплатамі на сям’ю з сямі чалавек атрымліваецца 1400 рублёў на месяц. Нармальна, кажа Сяргей, але на карову ўсё ж не назбіраеш.

«З дзецьмі адкласці на карову цяжкавата. Нам далі пародзістую карову, бязрогую, я нават не ведаю, колькі яна каштуе. А звычайная карова каштавала б 1200—1500 рублёў», — расказвае Сяргей Снігір.

Але карова была патрэбная, бо дзецям цяжка без малака. І жонка Вольга вырашыла напісаць у Адміністрацыю прэзідэнта ліст ды папрасіць у Лукашэнкі тую карову.

«Жонка вырашыла сама напісаць абы-абы — а раптам дадуць? Напісала тыдні два таму на сайт, я нават не ведаў пра гэта. Даведаўся толькі, калі прыехала да нас мясцовая адміністрацыя, і жонка прызналася, сказала, што даслала ліст», — узгадвае Сяргей.

Карова чакае цяля, яно мусіць з’явіцца бліжэй да вясны. Сама карова прыехала да сям’і Снігір ужо з імем (яе завуць Белка). Як назавуць цяля, Сяргей пакуль не ведае. На пытанне, ці не хоча ён даць яму імя ў гонар Лукашэнкі, Сяргей жартуе: «Ну, калі «хлопчык» будзе, то можа і назавём Сашкам».

Што будуць рабіць з цялём, Снігір таксама пакуль не вырашыў, але, найхутчэй, аддасць яго ў калгас.

Сяргей прызнаецца, што сям’і б не перашкодзіў яшчэ вялікі аўтамабіль, «звазіць дзяцей у цырк, на атракцыёны». Тым больш у ідэале ён хацеў бы мець 6—7 дзяцей.

Але ў найбліжэйшы час звяртацца да ўладаў Сяргей і Вольга не плануюць.

«Досыць. І за карову вялікі дзякуй!» — кажа Сяргей.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago