У інтэрнэце збіраюць грошы на помнік Тадэвушу Касцюшку у Косаве

14:54 13 октября 2017
ОБСУДИТЬ
Вядомы беларускі блогер, журналіст Глеб Лабадзенка абвясціў збор сродкаў на помнік Тадэвушу Касцюшку на яго радзіме ў Косаве (Івацэвіцкі раён).

Грошы збіраюцца на краўндфандынгавай платформе “Талака”. Мяркуецца сабраць 11 тысяч рублёў.

На 13 кастрычніка ўжо сабрана 27% патрэбнай сумы – 3005 рублёў. На помнік ахвяравалі сродкі 123 чалавекі.

Як напісаў Глеб Лабадзенка ў сваім фэйсбуку, трэба выправіць сітуацыю, калі ў Беларусі няма помніка Тадэвушу Касьцюшку”:

“Гэтымі днямі, калі ідзе абмеркаванне сітуацыі вакол помніка Касцюшку ў Залатурне, у паветры прагучалі абсалютна справядлівыя думкі і папрокі. Калі Касцюшка – выдатны сын Беларусі, то дзе гэта відаць? Дзе хоць адзін помнік выдатнаму сыну? Сапраўды, ёсць толькі бюст Касцюшку на тэрыторыі амерыканскай амбасады ў Менску і бюст у вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе была сядзіба Касцюшкаў.

Не трэба шукаць вінаватых. Трэба браць і рабіць. І зараз ёсць абсалютна рэальная магчымасць паказаць найперш самім сабе, што мы – нацыя, якая шануе сваіх герояў. У Мерачоўшчыне (Берасцейская вобласць), дзе нарадзіўся Касцюшка, дзейнічае ягоны музей. Кіраўніцтва музея з вялікім энтузіязмам успрыняла ідэю паставіць побач помнік нашаму слаўнаму земляку. Арганізацыйныя пытанні яны бяруць на сябе.

А кожны з нас зараз мусіць адкрыць кашалёк і даць капейчыну на гэты помнік, каб ён быў сапраўды народны. На шыльдзе, супраць якой паўстала польская амбасада ў Швейцарыі, планавалася напісаць: “Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў”. Невядома, чым скончыцца гісторыя там.
Давайце зробім так, каб гэты надпіс дакладна з’явіўся на шыльдзе пад помнікам у Мерачоўшчыне.
І гэта будзе вельмі сімвалічна, што на 200-я ўгодкі смерці Андрэя Тадэвуша Касцюшкі мы, беларусы, паставім яму два помнікі – на месцы нараджэння і месцы смерці.

За нашу і вашу свабоду!”

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

10 ноября 2023 18:04

У Беларусі з’явіцца помнік Аляксандру Неўскаму. Чаму гэта адбываецца?

У Мінску ўсталёўваюць помнік расійскаму князю Аляксандру Неўскаму. Робіцца гэта паводле ініцыятывы пасла Расіі Барыса Грызлова.

01 ноября 2023 12:54

Что не так с инициативой закреплять за школами памятники в Беларуси?

Во время недавнего субботника в Ратомке министр образования РБ Андрей Иванец рассказал об инициативе, над которой работает возглавляемое им ведомство.

19 марта 2023 16:00

Наколькі глыбока можа зайсці рэвізія гісторыі Беларусі?

Частка нумароў часопісаў «Наша гісторыя» і Arche папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Гаворка ідзе пра публікацыі за розныя гады — ад 2018-га да 2021-га. На думку сённяшніх цэнзараў, у гэтых публікацыях «имеются признаки экстремизма, реализуемые в форме скрытой, но легко распознаваемой экстремистской тематики, направленной на пропаганду идей, дискредитирующих и очерняющих советскую власть и советское прошлое Беларуси».

18 августа 2022 08:38

Потомки репрессированных в БССР: фамилии палачей до сих пор скрыты

Белорусы годами ищут информацию о родных, репрессированных во времена сталинского террора. В Беларуси архивы КГБ так и не были открыты, доступ к делам, и то весьма ограниченный, есть только у родственников жертв сталинских репрессий.