Польскі «Слоўнік геаграфічны» (Варшава, т.4, ст.259, 1885 г.) фіксуе найменне фальварка, дзе нарадзіўся Касцюшка, у форме Merecowsciznа і перакладаецца па-беларуску як Мерачоўшчына. Польскія біёграфы Тадэвуша Касцюшкі такія, як Т.Корзун, Ф.Канечны, Т.Раеўскі, З.Сулек, Б.Шындлер, Л.Ратайчык і інш аднадушна пагаджаюцца з гэтай назвай…
Айчынныя даследчыкі жыцця і дзейнасці славутага земляка дружна паўтараюць за палякамі назву Мерачоўшчына. А вядомы знаўца біяграфіі Тадэвуша Касцюшкі гісторык Уладзімір Емельянчык у кнізе «Нарадзіўся я літвінам…», якую напісаў у сааўтарстве з Язэпам Юхо, фіксуючы назву месца народзін Касцюшкі як Марачоўшчына, ужо ў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» у артыкуле пра Касцюшку ўжывае тапонім Мерачоўшчына.
Якая з гэтых двух форм напісання правільная? Давайце звернемся да гістарычных крыніц, якія на нашу думку, павіны праліць святло на спрэчнае пытанне.
Першае ўпамінанне фальварка датуецца 23 кастрычнікам 1597 годам, калі быў складзены інвентар маёнтка Косава, запісаны ў актах Слонімскага земскага суда (Акты т. 14, стст. 608 — 620 ). Чытаем «Фольварок Косовский на Марачовщине, в котором будованья, то есть: светлочка з сенью, напротив комора, драницами побитая, дом добрый, клеточка на пивницы, пивничка старая, ворот двои лихих, сырница новая з ганком на столпьи, под нею холодник с прутья уроблен, драницами побит, гридня великая з сенью, напротив у ворот малая, соломою крыта…» і так далей пералічваецца падрабязна нерухомая маёмасць фальварка. У дакуменце назва фальварка падаецца і яшчэ ў іншых формах: “…пашни фольварку Марачовского,…огородники того фольварку Марачовского».
Адзначым, што ўжо ў 16 стагоддзі ў назве фальварка праяўляецца характэрная асаблівасць сучаснай беларускай мовы – поўнае аканне, што якраз і не ўласціва польскай мове. Вось чаму яны былі вымушаны пісаць “Меречовшчызна”. Яшчэ. На нашу думку, асабліва важна: польскія мовазнаўцы абсалютна ігнаравалі вусную форму бытавання гэтага тапоніма.
Адтуль, з сівой даўніны і да сёння ўвесь ваколічны люд называе гэтае месца Марачоўшчынай. І толькі так. Гэтая назва і павінна быць замацавана ў гістарычнай навуцы.
Што датычыць лексічнага значэння тапанімічнай назвы Марачоўшчына, то ў аснове яго ляжыць старабеларускі апелятыў м а р о ч н а, які азначае — балота, дрыгва, балоцістая мясцовасць. Вось што піша пра гэты геаграфічны тэрмін у сваёй кнізе “Славянская геаграфічная тэрміналогія” Мікіта Талстой:
“Тэрмін м а р о ч н а прымяняецца ў адносінах да пінскіх вялікіх балот з беднай расліннасцю… на такім марочным балоце не косяць, а збіраюць журавіны. Марочнае балота павінны, відаць, этымалагізаваць як змрочнае, цёмнае балота”.
І сапраўды. Кожны, хто знаёмы з мясцовам ландшафтам, пагодзіцца з такім тлумачэннем назвы. Глыбокая ўпадзіна, якая пачынаецца недзе каля вёскі Жамайдзякі, цягнецца праз само мястэчка Косава ажно да рэчкі Грыўда. Гэтую ўпадзіну разразае рэчка. Некалі яна называлася Рудаўка, што значыць рудая, цёмная. Даўней вада яе круціла ажно колы трох млыноў. Берагі яе былі дрыгвяністыя, гіблыя, марочныя. І да гэтага часу там працякае рака.Толькі цяпер яна мае іншую назву — Муцвіца, і на шляху яе плешчуцца рукатворныя азёры, якія звязаны з рэчкай Грыўдай прамой плыткай канавай.
Алесь Зайка
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…