«Урок асцярожнасці» прайшоў у Аброўскім дзіцячым садку. ФОТА

Аб рабоце калектыву дзіцячага сада ў дадзеным накірунку яскрава сведчаць абсталяваныя з густам тэматычныя “Куточкі бяспекі”, а “Востраў бяспекі”, крапатлівымі намаганнямі загадчыцы ўстановы і выхавацеляў, які размешчаны ў асобным пакоі, бадай, самае любімае месца для дзіцячых гульняў.

“Урок асцярожнасці” у рамках рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам” для выхаванцаў дзіцячага сада правёў інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС Валерый Молаш.

Атрымалася так, што рабятам прыйшлося толькі напамінаць раней атрыманыя веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Паколькі гутарка была пабудавана на пытаннях і адказах, то хлопчыкі і дзяўчынкі не адчулі ніякіх перашкод, расказваючы падрабязна аб мерах засцярогі каля агню, правілах бяспечнага карыстання электрапрыборамі, газавай плітой, а таксама аб сродках пажаратушэння, нумарах выкліку і паслядоўнасці выказвання інфармацыі пры выкліку пажарных да месца вогненнага здарэння.

Было яшчэ і шэраг тэматычных гульняў, конкурс загадак. Варта адзначыць, што кожнага выхаванца, хто паспяхова спраўляўся з заданнямі ці даваў правільныя адгадкі, чакалі прызы. Самым жаданым прызам для рабят была маляўнічая, навучаючая кніжка-казка “Прыгоды Дашы ў краіне небяспек”. Яе атрымоўвалі самыя эрудыраваныя, дасведчаныя ў веданні пажарнай справы хлопчыкі і дзяўчынкі.

Завяршыўся “Урок асцярожнасці” сумесным праглядам мультфільмаў серыялу “Чароўная кніга МНС”.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

1 месяц ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago