Падчас прафілактычнага рэйду ўвага прадстаўнікоў раённай службы выратавання ў першую чаргу была сканцэнтравана на бяспечным, спраўным стане прыбораў ацяплення. Большасць правяраемых жылых дамоў адна- ці двухкватэрныя і ў большасці з іх пячное абсталяванне. Не засталіся па-за ўвагай і дымаходы на гарышчы, іх цэласнасць і загрувашчанасць самога гарышча. Стан электраправодкі ў дамах-уласнасці ЖКГ таксама быў дэталёва агледзены, як і тыя электрабытавыя прыборы, якімі карыстаюцца кватэранаймальнікі.
У шматкватэрных дамах работнікі райаддзела па НС не прамінулі зазірнуць у падвалы і на гарышчы, цікавячыся не толькі пажарабяспечнасцю, але і магчымасцю пранікнуць туды пабочных асоб.
З усімі кватэранаймальнікамі былі дадаткова праведзены гутаркі аб захаванні патрабаванняў правіл пажарнай бяспекі ў ацяпляльны перыяд. Жыхары наведаных дамоў і кватэр атрымалі тэматычныя буклеты і памяткі.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ