Навукоўцы выявілі ўпэўненую прамую сувязь паміж колькасцю партнёраў па аральным сэксе і рызыкай узнікнення пухлін галавы ды шыі. Да гэткіх высноў аўтары прыйшлі, прааналізаваўшы дадзеныя 13089 чалавек ва ўзросце 20—69 гадоў.
Раней дактары з ЗША заявілі, што рэгулярны аральны сэкс павышае рызыку ўзнікнення раку гартані ў 22 разы.
Пухліну правакуе вірус HPV16 — адзін з відаў папіломавіруса чалавека (ПВЧ). Ён жыве на палавых органах і трапляе на слізістую рота пры аральным кантакце.
Высновы медыкаў пацвярджаюць: каб быць здаровым, трэба не займацца сэксам абы з кім.