Политика

Як брэсцкі апазіцыянер першы раз у Ганцавічах пабываў. Праўда, у ізалятары

Высветлілася, што ўдзельнік грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Шарэнда па пастанове суда павінен адбыць пакаранне 15 сутак арышту за несанкцыянаваную акцыю, у якой ён браў удзел яшчэ 8 верасня. Але затрымалі яго напярэданні чарговай несанкцыянаванай акцыі ў Мінску, на якую заклікаў адзін з апазіцыйных лідэраў, экс-кандыдат у прэзідэнты, Мікалай Статкевіч.

Раззлаваных беларусаў на марш прыйшло каля 100-120 чалавек, а брэсцкі апазіцыянер ў гэты час быў адзін ў камеры цэлых 15 сутак. Аб тым, што Андрэя Шарэнду павінны выпусціць каля гадзіны ночы, паведаміла яго жонка Паліна Шарэнда-Панасюк. Жанчына звязалася па тэлефоне з галоўным рэдактарам “Ганцавіцкага часу”  і папрасіла, каб разам з ёю, па магчымасці, прысутнічаў і журналіст.

Каля апоўначы аўтар гэтага артыкула прыехаў да будынку міліцыі. Праз хвілін 15-20 прыйшлі дзве жанчыны: жонка Андрэя Шарэнды Паліна і яе сяброўка, актывістка Наталля Папкова, якія на цягніку прыехалі ў Ганцавічы.

Чакалі каля гадзіны, 15-20 хвілін прастаялі каля уваходу у РАУС. На гадзінніку было ўжо больш за гадзіну ночы, а Андрэя не было. Тады Паліна пацікавілася ў дзяжурнага РАУС, калі выпусцяць мужа. І атрымала адказ, што яго ўжо вызвалілі і адвезлі на чыгуначны вакзал.

Начальнік Ганцавіцкага РАУС Аляксей Яроменка патлумачыў, што грамадзяніна, які адбыў пакаранне, адвезлі на вакзал, бо ён не мясцовы, а на дварэ ўжо ноч. На пытанне журналіста, чаму чалавека  вывелі не праз цэнтральны выхад, Аляксей Генадзевіч сказаў, што каля ўваходу няма пад’езду для аўтамабіля.

Гэта крыху здзівіла – навошта было так клапаціцца, калі сустракаць прыйшла жонка, а вакзал ад РАУС літаральна ў 5 хвілінах павольнай хадзьбы.

Паліна засталася каля будынка міліцыі, а мы паехалі да чыгуначнага вакзала. Андрэя сустрэлі па дарозе – ён вяртаўся, бо ведаў, што Паліна прыедзе яго сустракаць.

Да цягніка на Брэст заставалася каля 15 хвілін. Таму было крыху часу, как пагутарыць з апазіцыянерам, якіх ганцаўчане бачаць толькі па тэлевізары. Для многіх іх дзейнасць, акцыі пратэстаў, мітынгі, не зразумелыя. За адну з такіх Андрэй Шарэнда ў чарговы раз быў пакараны.

Аб тым як ён 15 сутак правёў у “адзіночцы” у ізалятары часовага ўтрымання, Андрэй расказаў галоўнаму рэдактару “ГЧ”.

Па яго словах, ганцавіцкія міліцыянеры адносіліся добра, былі ветлівымі, вось толькі ў апошні момант сапсавалі ўражанне, бо вывезлі праз чорны ход.

“Кармілі няблага, асабліва спадабаўся ганцавіцкі хлеб. І што здзівіла – невядомы чалавек некалькі дзён таму перадаў прадукты. Хачу падзякаваць ганцаўчаніна Леаніда, які прынёс перадачу, бо хто гэты чалавек,я не ведаю, – сказаў А. Шарэнда. – Шкада, што мой першы прыезд у Ганцавічы аказаўся пад прымусам, і горада я не бычыў. Магчыма, выдасца лепшы час, і я пазнаёмлюся яшчэ з Ганцавічамі, і прыеду з добрай нагоды”.

Ганцавіцкі час

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

1 месяц ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago