Тамара Шчапёткіна абвінавачваецца ў тым, што для замежнага сродку масавай інфармацыі запісала ў судзе Кобрына каментары удзельнікаў аднаго з працэсаў, у тым ліку, міліцыянта, чым “здзейсніла незаконны выраб” прадукцыі СМІ.
Пратакол на журналістку складзены ўчастковым інспектарам Кобрынскага РАУС маёрам міліцыі Юрыем Свідуновічам, кажа Тамара Шчапёткіна:
“Я была выклікана ў Кобрынскі РАУС, дзе мне паведамілі, што супраць мяне рыхтуецца адміністрацыйная справа. Склалі пратакол за працу на замежнае СМІ на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі.”
Тамара Шчапёткіна з пратаколам не згодная, яна лічыць, што артыкул закону “Аб сродках масавай інфармацыі”, у якім яе вінавацяць, тычыцца не журналістаў, а выданняў.
Тамару Шчапёткіну ўжо не першы раз караюць за журналісцкую дзейнасць. За апошнія два гады ёй прысудзілі штрафаў больш чым на 1200 рублёў. Журналістка кажа, што лічыць гэта палітычным уціскам за тое, што піша артыкулы ў “абарону правоў простых людзей”.
Загалоўнае фота – Тамара Шчапёткіна (з дыктафонам) на ўрачыстасцях у гонар Тадэвуша Касцюшкі ў Косаве, 4 лютага 2017
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…