Дзедаўшчына – традыцыя, а не прыніжэнне і здзек

10:58 01 ноября 2017
2
ОБСУДИТЬ
Тэмай нумар адзін ва ўсіх незалежных сродках масавай інфармацыі і грамадстве ў цэлым ужо каторы тыдзень з`яўляецца дзедаўшчына ў беларускім войску. І ўсё таму, што ахвярамі гэтай дзедаўшчыны сталі маладыя людзі, якім бы яшчэ жыць ды жыць. Але, на вялікі жаль, іхнія жыцці абарваліся. І таму жыхар вёскі Круговічы Ганцавіцкага раёну вырашыў расказаць пра той час, калі яму самому давялося служыць у войску.

Мінула ўжо трынаццаць гадоў з таго часу, як я дэмабілізаваўся з вайсковага гарнізона 96577, што ў Баранавічах. Гэты гарнізон больш вядомы як 120-я зенітна-ракетная брыгада. Ці была ў ёй дзедаўшчына? Так, была. Але яна насіла хутчэй характар нейкай своеасаблівай дзівакаватай традыцыі – менавіта традыцыі, а не дзедаўшчыны ў традыцыйным разуменні гэтага слова. А вось той дзедаўшчыны, як у сумна вядомых Пячах, у нас ніколі не было і не магло быць у прынцыпе.

Дзедаўшчына – гэта іерархія

Як і ў любым войску, так і ў нашым гарнізоне існавала іерархія. Салдаты тэрміновай службы падзяляліся на тры асноўныя касты: духі, сланы (альбо чарпакі) і дзяды – самая вышэйшая каста. Афіцэраў у нас называлі шакаламі. Усе пералічаныя касты мелі свае межы дазволенага і кіраваліся сваімі правіламі у паводзінах. Так, дзяды трымаюць рукі ў кішэнях, рэмень, як правіла, у іх не падцягнуты, верхні гузік кіцеля расшпілены, брылёўка альбо аблавушка задраная ўверх, а не так, як патрабуецца вайсковым статутам: два пальцы паміж брывом і ніжнім краем галаўнога ўбора.

У сланоў рэмень свабодны, але не настолькі, як у дзядоў, ім таксама дазволена трымаць рукі ў кішэнях, адзіная нязручнасць для іх – падпарадкоўвацца дзядам.

І, нарэшце, самая ніжэйшая каста – духі: рэмень у іх зацягнуты настолькі, што паміж ім і кіцелем цяжка прасунуць далонь, усе гузікі зашпілены, трымаць рукі ў кішэнях забаронена, галаўны ўбор носіцца згодна з правіламі статута – два пальцы ад брыва. У памяшканне, дзе знаходзіцца дзед, можна заходзіць толькі пасля дазволу апошняга (выключэннем з`яўляецца толькі той выпадак, калі ў тым жа памяшканні прысутнічае афіцэр – тады дазволу прасіць не трэба). Але гэтае правіла існуе хутчэй для таго, каб дух адчуваў павагу да таварыша, старэйшага па службе, і часцей выкарыстоўвалася толькі ў выхаваўчых мэтах: напрыклад, калі малады салдат “забываў” сваё месца. Паўтаруся, гэта адбывалася толькі ў асобных выпадках, у большасці сваёй такое правіла ігнаравалася. Апроч гэтага, духі ў сталовай павінны былі заўсёды закончыць прыём ежы раней, чым дзяды. Але і гэтым правілам ніхто з дзядоў не злоўжываў, хіба толькі ў асобных выпадках, а так яны цярпліва чакалі, пакуль усе паядуць.

Сяргей Блінкоўскі падчас службы ў войску ў статусе «слана» мог дазволіць сабе пэўныя вольнасці
Сяргей Блінкоўскі падчас службы ў войску ў статусе «слана» мог дазволіць сабе пэўныя вольнасці

Гвалт быў немагчымы

Калі ж дзед пераводзіў духа ў слана пэўным чынам (гэта значыць, бляхай рэменя біў па пятай кропцы), той мусіў яму заплаціць грашыма за такі каставы перавод. Што датычыцца таго, што, маўляў, дзяды забіралі ад духаў тое, што прывозілі ім родныя, дык у наш час такога не было. Маглі забраць толькі некаторую частку з гасцінца, астатняе ж дзялілася сярод свайго прызыву. Аніякіх іншых пабораў не было!

Гвалт над салдатамі першага перыяду службы быў увогуле немагчымы. Ды дзяды ніколі асабіста пакараннем не займаліся, бо прафілактычную размову з духамі праводзілі сланы, якія сачылі за тым, каб традыцыі захоўваліся. Падчас прафілактычнай размовы збіцця вінаватага не адбывалася, а ўсё таму, што быў жорсткі кантроль за тым, каб на целе ваеннаслужачых не было аніякіх сінякоў.

Кожны вечар пасля праверкі агульнага саставу дывізіёна гучала каманда днявальнага строіцца, форма адзення – нуль. Хто служыў у войску, ведае, што гэта значыць, для іншых жа патлумачу: пад гэтай камандай разумелася станавіцца ў строй цалкам голымі, дазвалялася хіба толькі набедраная павязка ў выглядзе ручніка. Пасля пастраення адбываўся агляд салдат медперсаналам на наяўнасць сінякоў. Калі, крый божа, будзе выяўлены сіняк, разбіральніцтва па факце ўзнікнення апошняга не пазбегнуць.

А такое, што афіцэр можа не ведаць, дзе знаходзіцца ягоны салдат, у 120-й брыгадзе было ўвогуле немагчыма з прычыны пільнага нагляду за асабовым саставам з боку афіцэраў. Кожнае перамяшчэнне салдата па тэрыторыі гарнізона абавязкова фіксавалася ў адпаведным журнале дзяжурным па дывізіёне.

У нарадах праявы гвалту былі выключаны цалкам. Дзяжурнымі па дывізіёне, па сталовай, па КПП і г.д. заступалі толькі афіцэры альбо прапаршчыкі. Сяржанты ў нарадах мелі амаль тыя ж абавязкі, што і радавыя.

У працы таксама паміж вайскоўцамі захоўвалася роўнасць ці нават наадварот, дзяды працавалі больш, чым духі. І гэта не мая выдумка – так было, бо афіцэры давяралі стараслужачым самую адказную працу.

У начныя гадзіны ў казарме абавязкова знаходзіліся два афіцэры ад часу адбою і да пад`ёму. І ўсё для таго, каб мінімізаваць праявы дзедаўшчыны.

За крадзеж – галавою ў сметніцу

Толькі аднойчы (за дзень да майго звальнення з войска) была выкрыта няўдалая спроба ўцёку з гарнізона салдата тэрміновай службы майго дывізіёна. Прычынай такога адчайнага кроку хлопца стала тое, што ягоныя таварышы па службе вырашылі пакараць таго за “крысятничество”, іншымі словамі за крадзеж.

Будучы днявальным другой змены, хлопец скарыстаўся тым, што ўсе спяць, і ўкраў немаленькую суму грошай, якую сабраў увесь асабовы састаў дывізіёна для таго, каб адзначыць Новы год. Але і гэтага яму падалося недастаткова, ён прысвоіў мабільны тэлефон, які на той час быў рэдкасцю. Хлопца злавілі яго за руку, калі на наступны дзень злодзей хаваў украдзенае на тэрыторыі парку вайсковай тэхнікі.

Метад абралі нетыповы, але дужа прыніжальны. Небараку некалькі разоў апусцілі галавою ў сметніцу, якая стаяла ў прыбіральні і выкарыстоўвалася для тушэння акуркаў, да таго ж была напоўнена вадою, але ягоныя таварышы (аднаго з ім прызыву), апроч гэтага, схадзілі ў тую ж сметніцу па лёгкай патрэбе.

На наступны дзень пасля няўдалых ўцёкаў “небараку” збіраліся адвезці на гаўптвахту.

Напрыканцы ўзгадаю яшчэ адзін выпадак, але ўжо пасля майго звальнення з войска. Праз некалькі дзён мае вайсковыя сябры наведаліся да мяне ў вёску, каб адзначыць нашу дэмабілізацыю. Тут адбыўся канфлікт паміж аднавяскоўцамі і маімі таварышамі па службе. Разам з намі быў дзед (для майго прызыву) і і ён жа мой аднавясковец адначасова. Калі кругаўцы пачалі яго абвінавачваць у здрадзе, што ён абраў бок “прыезджых”, той адным трапным выразам прымусіў аднавяскоўцаў апусціць калы, якія яны трымалі, і расціснуць кулакі: “Мы з імі спалі ў адным ложку і елі з адной міскі! Яны для мяне мая сям`я, а сям`і не здраджваюць! Нават дзеля сяброў.”

Дзедаўшчына, я лічу, не прыніжэнне і не здзек, гэта навучанне і павага да таварыша па зброі. Гэта выхаваўчая сістэма, падобна як у сям`і, калі ўсё не ператвараецца ва ўседазволенасць, бескантрольнасць, патуранне і нядбайнасць з боку афіцэраў!

Ганцавіцкі час

Подписаться
Уведомление о
guest
2 комментариев
старее
новее большинство голосов
Inline Feedbacks
View all comments
Дмитрий
Дмитрий
01.11.2017 11:34

Где найти эту статью на русском языке ?

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

23 июня 2022 12:04

Что выбрать: перфоратор или дрель?

Если вы планируете ремонт, без электроинструмента не обойтись. Его выбор зависит от конкретных целей, специфики работы.

25 ноября 2021 15:22

Эротическое белье – простой способ внести изюминку в сексуальную жизнь

Увы, но каждая пара рано или поздно сталкивается с застоем в своей сексуальной жизни. В таком случае остается одно - внести в нее что-то новое и необычное.

29 сентября 2021 11:10

Открывается сезон загонной охоты. Что нужно знать охотникам

С 1 октября открывается сезон загонной охоты на лося, кабана, косулю, оленя благородного, оленя пятнистого, лань и муфлона. Сезон охоты продлится по 31 декабря.

03 августа 2021 19:56

«Микробы мешают попасть в замес»: у дальнобойщиков тоже есть толковый словарь

Дальнобойщики – как отдельное государство. В этой профессии много всего своего, начиная от примет, заканчивая традициями и понятиями. Сфера эта также предполагает собственный сленг, который может быть понятен иногда только водителям-дальнобойщикам.