Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асудзіў бальшавіцкую рэвалюцыю, заклікаў улады зрабіць Дзяды выходнымі

11:22 02 ноября 2017
ОБСУДИТЬ
У казані падчас урачыстай Імшы вечарам 1 лістапада каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч назваў Кастрычніцкую рэвалюцыю ў Расеі, якая дагэтуль адзначаецца як свята ў Беларусі 7 лістапада, «экзістэнцыяльнай катастрофай» і заклікаў імкнуцца да таго, каб зрабіць выходнымі 1 і 2 лістапада.

Каталіцкі іерарх нагадаў, што праз некалькі дзён адбудзецца 100-гадовы юбілей бальшавіцкай Кастрычніцкай рэвалюцыі — 7 лістапада, якая адбылася ў Расеі, але прынесла нечуваныя пакуты беларускаму народу. 7 лістапада дагэтуль застаецца ў Беларусі выходным днём.

Акрамя малітваў за сваіх продкаў мітрапаліт заклікаў маліцца за тых, хто забыты, хто не паспеў нарадзіць дзяцей, загінуў у Курапатах, Трасцянцы, савецкіх і нацысцкіх канцлагерах.

31 кастрычніка арцыбіскуп Кандрусевіч наведаў Курапаты і маліўся ў месце, дзе камуністы расстрэльвалі беларускае мірнае насельніцтва.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

10 ноября 2023 18:04

У Беларусі з’явіцца помнік Аляксандру Неўскаму. Чаму гэта адбываецца?

У Мінску ўсталёўваюць помнік расійскаму князю Аляксандру Неўскаму. Робіцца гэта паводле ініцыятывы пасла Расіі Барыса Грызлова.

01 ноября 2023 12:54

Что не так с инициативой закреплять за школами памятники в Беларуси?

Во время недавнего субботника в Ратомке министр образования РБ Андрей Иванец рассказал об инициативе, над которой работает возглавляемое им ведомство.

19 марта 2023 16:00

Наколькі глыбока можа зайсці рэвізія гісторыі Беларусі?

Частка нумароў часопісаў «Наша гісторыя» і Arche папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Гаворка ідзе пра публікацыі за розныя гады — ад 2018-га да 2021-га. На думку сённяшніх цэнзараў, у гэтых публікацыях «имеются признаки экстремизма, реализуемые в форме скрытой, но легко распознаваемой экстремистской тематики, направленной на пропаганду идей, дискредитирующих и очерняющих советскую власть и советское прошлое Беларуси».

18 августа 2022 08:38

Потомки репрессированных в БССР: фамилии палачей до сих пор скрыты

Белорусы годами ищут информацию о родных, репрессированных во времена сталинского террора. В Беларуси архивы КГБ так и не были открыты, доступ к делам, и то весьма ограниченный, есть только у родственников жертв сталинских репрессий.