Categories: Люди

Бярозаўскія чыноўнікі не захацелі слухаць крытычны выступ каля помніка Леніну

Прадстаўнікі Бярозаўскага райвыканкаму, Камуністычнай партыі Беларусі, БРСМ ды іншых арганізацый сабраліся 7 кастрычніка каля помніка Леніну ў Бярозе, каб ушанаваць 100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Да помніка Леніну ўсклалі кветкі, перад прысутнымі выступілі прадстаўнік камуністычнай партыі Віктар Купрэеў, чыноўнік райвыканкаму Аляксандр Крагель.

Віктар Купрэеў, у прыватнасці, выказаўся на мітынгу, што дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі “ўпершыню народ узяў уладу ў свае рукі, звергнуўшы буржуазію”. Камуніст зрабіў экскурс у гісторыю, распавёў пра дасягненні Савецкага Саюза ў прамысловасці, асваенні космасу, і гэтак далей.

“Што дала рэвалюцыя для нашай дзяржавы, для Беларусі? Па-першае, ніколі Беларусь не была свабоднай, незалежнай дзяржавай. І тым не меней, гэта звяршылася ў 1919 годзе, калі ўтварылася саюзная савецкая беларуская рэспубліка,” – распавёў Віктар Купрэеў.

Выступ чыноўніка Аляксандра Крагеля глядзіце на відэа:

Пасля чыноўніка слова папрасіла бярозаўская журналістка Тамара Шчапёткіна. Аднак, не для таго, каб усхваляць дасягненні Кастрычніцкай рэвалюцыі:

“Я не віншую вас, дзеці. Дарослыя гэта вельмі добра ведаюць, чаму я вас не буду віншаваць з гэтым “святам”. Тут казалі, што ў 1957 годзе было ўжо 40 год савецкай уладзе, і мы былі заможнай дзяржавай. У 1957 годзе я пайшла ў першы клас. У бацькоў не было магчымасці мне купіць паліто, таму што не давалі грошай у калгасе, бацькі мае працавалі “за палачкі”. Таму дзесці там у гарадах было лягчэй і падалі цэны. А не таму, што была наша эканоміка эфектыўнай. Яшчэ хачу вам сказаць – колькі крыві пралілося ў гэтай дзяржаве! Нідзе не забівалася больш людзей самімі кіраўнікамі, чым забівалася тут… Колькі ГУЛАГаў…”

Дагаварыць Тамара Шчапёткіна не змагла, бо сталі абурацца прысутныя чыноўнікі. Жанчына кажа, што яе літаральна выштурхалі за плячо, каб перарвала сваю прамову. Пры гэтым, адзін з чыноўнікаў нават папракнуў жанчыну “вашымі любімымі амерыканцамі” і прапанаваў “калі гэта не ваша свята, то, калі ласка, пакіньце мерапрыемства”.

Читайте также:
Что думают в Ивацевичах о празднике 7 ноября? ВИДЕО

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 месяца ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

2 месяца ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

2 месяца ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 месяца ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

3 месяца ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

3 месяца ago