Як распавёў Глеб Лабадзенка, Віталь Гуркоў выстаўляе на аўкцыён той самы шалік, у якім ён выходзіў на рынг, калі заваяваў апошні тытул чэмпіёна свету:
“Як вы ведаеце, некалькі дзён таму наш славуты тайбаксёр Віталь Гуркоў стаў чэмпіёнам свету сярод прафесіяналаў. СМІ абляцеў ягоны пераможны здымак у шаліку з Пагоняй і Калюмнамі ды надпісам Belarus.
Даведаўшыся, што на першы беларускі помнік Тадэвушу Касцюшку не хапае яшчэ 14% сродкаў (каля 2400 руб), а застаецца ўсяго 2 дні да канца збору, Віталь Гуркоў выстаўляе той самы шалік на дабрачынны аўкцыён, грошы з якога пойдуць на помнік Касцюшку..Умовы простыя. Хто ахвяруе найбольшую суму за гэтыя два дні — атрымае шалік у падарунак. У пятніцу ўвечары Віталь Гуркоў правядзе ў Менску прэсавую канферэнцыю, на якой назаве пераможцу і, калі пераможца будзе ў залі, асабіста ўручыць прыз. Пачатак прэс-канферэнцыі а 18 гадзіне ў Грай кафэ, уваход вольны (не толькі для журналістаў, але і для прыхільнікаў)”.
Пазмагацца за шалік, зрабіўшы ахвяраванне на помнік (або проста ахвяраваць, падтрымаўшы добрую справу), можна тут: https://www.talaka.org/projects/2269/fund
Віталь Гуркоў выйграў турнір па кікбоксінгу ў Кітаі і стаў чэмпіёнам свету (па версіі арганізацыі Kunlun Fight). У нядзелю ўвечары ў горадзе Ухань беларускі баец атрымаў адразу тры перамогі. Ён быў мацнейшым у паядынках з кітайскім, тайскім і іранскім спартсменамі.
https://www.facebook.com/kunlunfc/videos/1419897531462934/
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ