Места

У Косаўскім палацы адкрыўся музей. ФОТА

На адкрыцці музея ў Косаўскім палацы прысутнічалі кіраўнік Івацэвіцкага райвыканкаму Аляксандр Грыцук, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкаму Алег Вялічка, начальнік галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы Міністэрства культуры Васіль Чэрнік.

Прадстаўнікі раённай, абласной улады ды Міністэрства культуры

“Лічу, што гэты велічны помнік архітэктуры заслужана ўключаны ў прыярытэтны пералік рэкстаўрацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, не мае аналагаў у беларускай архітэктуры. З 2008 году на рэстаўрацыйныя работы з абласнога і рэспубліканскага бюджэту накіравана звыш 4 мільёнаў беларускіх рублёў,” – распавёў Аляксандр Грыцук.

Цяпер у палацы працуюць 5 залаў, якія распавядаюць пра гісторыю палаца, роду Пуслоўскіх, гістарычныя падзеі, якія адбываліся вакол палаца. Тут знаходзіцца макет палаца, на стэндах – выявы, як будуць выглядаць памяшканні пасля рэстаўрацыі.

Што да завяршэння рэстаўрацыі – чыноўнікі агучылі, што мяркуецца яе завершыць у 2023 годзе:

“Цяжка адназначна сказаць, але мы плануем да 2023 году поўнасцю завяршыць работы. Для гэтага патрэбныя досыць сур’ёзныя сродкі. На наступны год плануецца прыкладна 2 мільёны рублёў выдзеліць. Гэта вельмі вялікая сума, калі ўлічыць, што за ўвесь час было ўкладзена прыкладна 5 мільёнаў. Таму гэта практычна палова таго, што было ўкладзена за 10 год. Таму праз год мы ўбачым палац у зусім іншым выглядзе,” – распавёў прадстаўнік аблвыканкаму.

Апрача музейнай экспазіцыі частка палацу плануецца здаваць у арэнду – тут будуць кафэ, рэстаран, гатэль. Будзе аднаўляцца і парк каля палаца.

Чыноўнікі мяркуюць, што пасля рэстаўрацыі палацу значна вырасце колькасць турыстаў у Івацэвіцкім раёне:

“Тут недалёка Мір, Нясвіж. Да прыкладу, Нясвіж летась наведала больш 400 тысяч турыстаў. Таму перспектыва ёсць і перспектыва добрая. Гэтыя грошы, якія ўкладаюцца ў адраджэнне нашай гістарычнай спадчыны, будуць акупацца. Я думаю, за досыць невялікі час, цягам 10 гадоў можа акупіцца,” – выказаў аптымістычныя спадзяванні прадстаўнік Брэсцкага аблвыканкама.

View Comments

  • У гэтым палацы хоць слова ёсць на нашай мове? Быццам нейкая Кастрама тут.

    • Няма. Усё па-руску і англійску. Кастрама і Ліверпуль.

      • Спадзяюсь, што 2 млн. бынаў пойдуць перакладчыкам на дзяржаўную мову.
        А рэшту можна й на польскі пераклад патраціць, лішнім ня будзе)

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

1 месяц ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago