Да ўдзелу ў конкурсе ўжо прынята некалькі сотняў прац, у тым ліку і ад вучняў з Брэста і Брэсцкай вобласці. Да 30 лістапада ўдзельнікі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» запісваюць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Пасля падлеткі змяшчаюць відэазапіс на асабістай старонцы ў Facebook, Вконтакте або Instagram c афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom.
Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі. Школьнікі з Брэста і Брэсцкай вобласці прымаюць актыўны ўдзел у ініцыятыве, пра што сведчаць наступны прыклады:
- Баброва Ангеліна з горада Камянец для ўдзелу ў конкурсе даслала відэа з байкай Кандрата Крапівы «Мурашка і жук».
- Аліна Андрэйчук з Брэста абрала для чытання твор Анатоля Вярцінскага «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць».
- Раман Шульжык са Столінскага раёна выканаў верш Якуба Коласа «Зорка».
4.Іван Валанчус з Пружанаў прачытаў вельмі кранальны і праніклівы верш Сяргея Грахоўскага «Мама».
- Зміцер Барэйка з Кобрына чытае твор Якуба Коласа «Ручэй».
На першым этапе праекта будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і горада Мінска. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі будуць выступаць перад журы ўжывую. Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 года, пераможцам конкурсу будуць уручаны смарфтоны маркі Apple.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ