Атрымаўшы ганарар за перамогу, Куцы паабяцаў сабе ахвяраваць грошы ў дзіцячы прытулак.
Даведаўшыся пра такое жаданне, яму выклікаліся дапамагчы яшчэ тузін чалавек — знаёмых і спартоўцаў. І ўжо ў гэтую сераду хлопцы зладзілі свята для дзяцей з сацыяльнага прытулку Першамайскага раёна Мінска.
Пра гэта цяпер гаворыць уся спартовая супольнасць.
«Я не магу агучваць суму ганарара, якую выдаткаваў. — сказаў «Нашай Ніве» Куцы. — гэта наўрад ці спадабаецца кіраўніцтву. А чаму я так зрабіў? Па-першае, гэты прытулак праз дарогу ад зала, дзе я трэніраваўся ў дзяцінстве. Я восем год туды хадзіў, бегаў там, гуляў, бачыў тых дзяцей і разумеў, што ім мала пашчасціла. Ну і потым, як пасталеў, прыйшло жаданне дапамагчы. Па-другое, гэта быў мой першы бой у Мінску — раней біўся за мяжой, таму вырашыў, што калі дома перамагу — то аддам усё дзецям».
«Мы перадалі тэлевізар, фотаапарат, караоке-сістэму, мікрафон і калонкі, спартыўны інвертар. Садавіны недзе на 100 кілаграм, цукеркі… Мы таксама дарылі кожнаму зімовы камплект вопраткі: шапка, куртка, швэдар, штаны, майка, пяльчаткі… Плюс дарылі летні абутак: красоўкі ці шлёпанцы. Цацка кожнаму ў падарунак, ну і шоў-праграма была: два хаскі ўзялі, каб дзеці маглі цацкацца з імі, аквагрым быў, аніматар быў, клоўны і фокуснік, і адна дзяўчына бясплатна майстар-клас правяла», — падсумаваў баец.
Самому Вадзіму Куцаму 26 гадоў, у ММА ён правёў 12 баёў, у 11 перамог.
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…