Тамары Шчапёткінай прысудзілі 25 базавых велічынь штрафу – гэта 575 рублёў. Журналістка з гэтым рашэннем не згодная, яна заявіла, што “вырабам прадукцыі СМІ займаюцца цэлыя рэдакцыі, а збіраць і распаўсюджваць інфармацыю можа любы чалавек”.
Падставай да судовага разбіральніцтва стаў пратакол кобрынскага ўчастковага Юрыя Свідуновіча, складзены на Тамару Шчапёткіну за тое, што яна 28 верасня запісвала на дыктафон каментары людзей у будынку Кобрынскага суду. Паводле міліцыянта, гэтыя каментары потым з’явіліся на сайце “Радыё Рацыя”.
У бярозаўскім судзе падчас паседжання праглядзелі відэа-трансляцыю з кобрынскага суду, якую вёў блогер з Брэста Сяргей Пятрухін. на падставе гэтага відэа Шчапёткіну прызналі вінаватай у працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі.
Як распавяла “Першаму Рэгіёну” Тамара Шчапёткіна, яна лічыць прысуд палітычным, журналістка мяркуе, што такім чынам на яе “ціснуць за тое, што піша пра праблемы простых людзей, якіх крыўдзяць чыноўнікі”.
Загалоўнае фота — Тамара Шчапёткіна (з дыктафонам) на ўрачыстасцях у гонар Тадэвуша Касцюшкі ў Косаве, 4 лютага 2017
Чытайце таксама:
Бярозаўскія чыноўнікі не захацелі слухаць крытычны выступ каля помніка Леніну
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…
View Comments
Сур'ёзных спраў вырашыць не могуць. А тут нібы пры справе і ў бюджэт грошы паступяць і сабе за лізаблюдства атрымаюць прэміі, іўды!