У цэнтры ўвагі былі таксама правілы бяспечных паводзін у галалёдзіцу, меры перасцярогі, неабходныя ў час знаходжання на заледзянелым вадаёме, правілы бяспекі пры карыстанні піратэхнічнымі вырабамі. Многа гаварылася ў падтрымку неабходнасці ўсталявання ў кожным жылым доме аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.
Для больш трывалага замацавання ў свядомасці падлеткаў пададзенай інфармацыі, рабятам было прапанавана адказаць на пытанні тэматычнай віктарыны. Вучні ў сваю чаргу прынялі гэтую прапанову зацікаўлена і праявілі даволі высокую актыўнасць. І не дарэмна, бо кожны, хто даваў правільны адказ атрымоўваў прыз.
У час падпісной кампаніі на перыядычныя друкаваныя выданні прадстаўнік раённай службы МНС зноў нагадаў рабятам аб дзіцяча-юнацкім часопісе “Юны выратавальнік”, а яшчэ аб мабільным прылажэнні “МНС Беларусі: дапамога побач”.
Дэманстрацыя відэафільмаў серыялу “Азбука бяспекі” была фінальнай часткай “Урокаў бяспекі”.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ