Першы раўнд гульні – з 15 па 29 лістапада. За гэты час трэба зарэгістраваць каманду (мінімум 2 чалавекі) і рэалізаваць сваю ідэю добрай справы.Далучыцца да гульні можна і падчас яе. Магчымасць удзелу мае моладзь ад 16 да 30 гадоў з Берасця. Спасылка для рэгістрацыі тут.
Ідэя можа быць накшталт сацыяльнай, грамадска-карыснай акцыі і пойдзе на карысць гораду, яго жыхарам, асобным групам. Ідэі для рэалізацыі могуць быць абсалютна рознымі: напрыклад, піяр групы ВК з цікавай тэмай, бясплатныя абдымкі на вуліцы Савецкай. Можна нават падкідваць паштоўкі з добрымі словамі ў паштовыя скрыні або прачытаць лекцыю, зрабіць майстар-клас – усё, што душы заўгодна, усё ў чым вы прафесіянал або ў чым вы хацелі б развіць свае ўменні.
Завяршальны крок першага этапа – дакументацыя зробленага (можна зрабіць фота, зняць відэа ці неяк яшчэ).
29 лістапада адбудзецца сустрэча ў офісе АРР “Дзедзіч” у Берасьці, дзе кожны прэзентуе тое, што атрымалася. Пасля гэтага будзе абраны пераможца, які атрымае прыз.
Калі на рэалізацыю ідэі патрэбна невялікае фінансаванне (да 10 рублёў) або офіс для прэзентацыі, або наогул ёсць пытанні – можна звязацца па тэлефоне +37529 820 3620 Вольга (https://vk.com/olya_soroka).
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ