Categories: Люди

У Івацэвіцкім раёне 92-гадовая ўдава ветэрана 2 месяцы жыла без электрычнасці. Фота-відэа

Хатка Ганны Канановіч (Куратнік) у Краях вельмі маленькая – фактычна адзін пакой. Жанчына ўжо мала рухаецца, яна інвалід першай групы, таму ёй дапамагае сацыяльная работніца Святлана. Родных дзяцей Ганна Канановіч не мае, часам прыязджаюць адведаць пляменнікі.

Наведаўшы пенсіянерку журналісты пераканаліся, што яна сапраўды рыхтуецца да адыходу ў іншы свет – проста ў хаце стаіць надмагільны крыж, на якім толькі трэба будзе пазначыць дату смерці.

Карэспандэнты “ПР” наведаліся да Ганны Канановіч пасля скаргі ў рэдакцыю яе пляменніка Міхаіла Мяліка, які распавёў, што каля двух месяцаў 92-гадовая жанчына жыла без электрычнасці.

Міхаіл Мялік, пляменнік 92-гадовай жанчыны

“Уключылі нядаўна. А то не было ў мяне святла… Хто яго ведае, чаго. Само па сабе патухла. І скажы гэтай старшыні (Рэчкаўскага сельвыканкаму  – ПР) – ай… Я тут, хлопчыкі, не жыву, а бядую. Ужо хачу каб смерць мяне прыняла,” – гаруе Ганна Канановіч.

Урэшце, як распавяла сацыяльная працаўніца Святлана, пасля зваротаў, электрычнасць у хаце Ганны Канановіч наладзілі. На час, калі не было святла, сацыяльная працаўніца дала пенсіянерцы ліхтарык, каб бабуля хоць неяк магла перасоўвацца па хаце.

Сацыяльная работніца Святлана і Ганна Канановіч

“Яна ўжо прывыкла за гэты час да ліхтарыка. Я ёй яго зараджаю, і яна пры патрэбе з ім уначы ходзіць,” – кажа Святлана.

Як распавяла пенсіянерка, старшыня Рэчкаўскага сельвыканкаму Ганна Латышэвіч прапаноўвала ёй паехаць у дом састарэлых:

“А я ёй сказала, што не пайду, я маю 92 гады, і я сказала, што ў сваёй хаце памру, я не хачу ў дом для састарэлых,” – апавяла Ганна Канановіч.

Блізкіх сваякоў у Ганны Канановіч не засталося

Міхаіл Мялік, пляменнік Ганны Канановіч, які жыве ў іншай вёсцы, кажа, што гэтую хату пенсіянерка набыла каля 10 гадоў таму, аднак, не мае на яе дакументаў, таму за многія паслугі плаціць без ільгот. Міхаіл Мялік кажа, што звяртаўся да розных прадстаўнікоў мясцовай улады, і нават у ваенны камісарыят, каб лепей апекаваліся ўдавой ветэрана вайны.

“Яе пакойны муж франтавік быў, Берлін браў, некалі яму нават “Запарожца” давалі. А цяпер нікому нічога ня трэба. Сядзеў во чалавек 2 месяцы без святла,” – абураецца Міхаіл Мялік.

Старшыня Рэчкаўскага сельвыканкаму Ганна Латышэвіч патлумачыла, што праблему з электрычнасцю ў хаце пенсіянеркі яна вырашыла, як толькі ёй пра гэта паведамілі:

“Я вырашала гэтую праблему, і вырашыла. Чаму адразу было да мяне не звярнуцца. Як толькі я даведалася, мы гэтае пытанне вырашылі адразу ж. Я гэтую бабулю часта наведваю, проста была пэўны час у адпачынку. Але я гэтую бабулю вельмі добра ведаю, і вельмі часта там бываю”.

Як распавяла Ганна Латышэвіч, пенсіянерка жыве на тэрыторыі сельсавету з 2008 году. І жыве яна фактычна не ў доме, а ў летняй кухні суседняга дому. Старшыня сельвыканкаму кажа, што ў сувязі з адсутнасцю блізкіх сваякоў, прапаноўвала бабулі хаця б на зіму пасяліцца ў сацыяльны прытулак, але жанчына не хоча.

Хата 92-гадовай жанчыны – гэта фактычна не хата, а летняя кухня

Апроч таго, старшыня сельвыканкаму патлумачыла, што ў пенсіянеркі ёсць лепшая хата ў вёсцы Выганашчы, аднак яна не ўступае ў валоданне ёй па спадчыне.

“Прымусіць жа чалавека гэта зрабіць мы не можам,” – кажа Ганна Латышэвіч.

Старшыня сельвыканкаму тлумачыць, што аформіць дом, дзе жыве пенсіянерка Ганна Канановіч, немагчыма паводле закону. Таму жанчыне “прапаноўвалі розныя варыянты”, але яна адмаўлялася.

Проста ў пакоі 92-гадовай жанчыны стаіць крыж, які яна прыгатавала сабе на магілу

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago