Першы адборачны тур спаборніцтваў прайшоў у Актавай зале ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”, а яго ўдзельнікамі сталі каманды з трох школ райцэнтра і ДУА “Косаўская СШ”.
Каманда “Выратавальнікі” прадстаўляла ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”, каманду “Агеньчык” склалі вучні ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”, каманда “Саламндра” склалася з чацвёртакласнікаў Косаўскай СШ, а ў склад каманды “ДзЮП” увайшлі вучні ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”.
Традыцыйна конкурс складаўся з дамашняга задання, якое было абумоўлена раней разасланым у школы Палажэннем аб конкурсе і іншымі тэматычнымі заданнямі.
У асноўным, каманды ішлі роўна. Істотна розніліся адзнакі журы па выніках конкурсу “Рэклама”, а вось вызначэнне рэакцыі на агонь дзесяці рэчываў і матэрыялаў для некаторых каманд падалося надзвычай складаным заданнем.
Усё ж пераможца бывае толькі адзін. У чарговы раз лепшай была прызнана каманда “Агеньчык” ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы” у складзе Івана Падгорнага (капітан каманды), Вольгі Ніскаўскіх, Арсенія Чатырбока, Аляксея Кронды, Кот Валерыі і Філюціч Веранікі.
Другое месца конкурснае журы аднагалосна прысудзіла камандзе “Выратавальнікі”, якая прадстаўляла першую Івацэвіцкую школу.
Трэцяе месца ў спаборніцтвах належыць камандзе “ДзЮП” ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” і з чацвёртым выніковым рэзультатам гульню завяршыла косаўская “Саламандра”.
Прадстаўнікі ўсіх каманд атрымалі прызы, а каманды – пераможцы ўзнагароджаны граматамі аддзелаў па надзвычайнх сітуацыях і адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Арганізатарамі дзіцячых спаборніцтваў па-ранейшаму застаюцца Івацэвіцкія райаддзел па НС, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел па справах моладзі райвыканкама і раённая арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа.
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…
View Comments
А почему нет фото команды занявшей третье место?