Найперш у пагоні за цяплом людзі часам зусім забываюцца на патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры выкарыстанні прыбораў ацяплення. Як вынік – пажар ў доме ці кватэры, пашкоджаная альбо нават знішчаная маёмасць, пагроза здароўю і жыццю гаспадароў, іх суседзяў. Тут жа і былі агучаны патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры паленні ў печах, пры эксплуатацыі электраабагравальнікаў.
Па-другое, хоць зіма і кліча-вабіць дзяцей на вуліцу, бо тут табе і гульня ў снежкі, і катанне з горкі на санках, і катанне на каньках, альбо і без іх на пакрытых лёдам вадаёмах… І вось тут зноў пачынаецца небяспека. Каб папярэдзіць непрадбачаныя непрыемныя сітуацыі, прадстаўнік раённай службы МНС зноў нагадаў хлопчыкам і дзяўчынкам аб небячспецы знаходжання працяглы час на вуліцы ў час моцнага марозу, аб небяспецы знаходжання на лёдзе, аб рызокоўных прагулках у час снежных завей і г.д.
Таксама былі разгледжаны падрабязна і сумесна абмеркаваны паводзіны школьнікаў пры пажары ад выхаду з задымленага памяшкання, у якім здарыўся пажар, да выкліку выратавальнікаў па тэлефоне, сродкаў пажаратушэння.
Для замацавання атрыманых ведаў рабяты паўдзельнічалі ў віктарыне, прагледзелі тэматычныя мультфільмы з “Чароўнай кнігі МНС”.