Новости

Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу незалежных журналістаў з Брэста

У той дзень у гэтым горадзе адбывался акцыя супраць дэкрэта “аб дармаедах”, пасля якой Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву (яны асвятлялі падзею) міліцыянты затрымалі з ужываннем сілы і сапсавалі тэхніку. Таксама на журналістаў-фрылансераў склалі двад пратаколы – за “парушэнне заканадаўства аб СМІ” і “непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў”.

На падставе гэтых артыкулаў суддзя Кобрынскага раённага суда Вадзім Здановіч пакараў Алеся Ляўчука штрафам у памеры 60 базавых велічынь штрафу, а Мілану Харытонаву – штрафам у памеры 25 базавых велічынь. Такім чынам, агулам брэсцкія журналісты мусілі сплаціць 1 955 рублёў (больш чым 1 000 долараў у эквіваленце).

Сваё затрыманне і прысуд яны абскарджвалі не толькі ў Брэсцкім абласным судзе, але таксама звярталіся ў МУС, Следчы камітэт, пракуратуру розных узроўняў. Аднак у адказ журналісты атрымоўвалі альбо адпіскі, альбо адмовы вышэйшых судовых устаноў адмяніць рашэнне суда Кобрынскага раёна.

На гэтым тыдні быў атрыманы ліст з рашэннем Вярхоўнага суда РБ, з якога вынікае, што і гэта ўстанова не знайшла парушэнняў падчас разгляду справы журналістаў.

“Такім чынам, мы з Міланай прайшлі ўсе судовыя інстанцыі ў Беларусі, намагаючыся абскардзіць дзеянні праваахоўных структур, – кажа Алесь Ляўчук. – У нас не было ілюзій  наконт высноваў Вярхоўнага суда. Проста мы вырашылі прайсці усе магчымыя інстанцыі, каб пераканацца н“а ўласным прыкладзе, што ў краіне не выконваюцца ніякія правы чалавека, а журналістаў могуць схапіць, збіць, сапсаваць тэхніку, а потым яшчэ і судзіць”.

Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава маюць намер звярнуцца са сваімі скаргамі ў Камітэт па правах чалавека, і спадзяюцца, што гэта будзе мець плён.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

1 месяц ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago