Як вучні з івацэвіцкай СШ №4 дабрачыннасцю займаюцца

10:23 21 декабря 2017
ОБСУДИТЬ
У рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” у ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Івацэвічы” Івацэвіцкага раёна праходзіць шмат дабрачынных акцый. Адна з самых значымых – “Падары цацку дзецям”. Яе ўдзельнікамі сталі ўсе дзеці ад першага да адзіннадцатага класаў школы і іх бацькі. Хто купляў новыя цацкі ці школьныя прыналежнасці, а хто да іх дадаваў і сваю любімую і дарагую сэрцу цацку, каб падзяліцца любоўю і дабрынёй з равеснікам, які расце без матчынай ласкі ці мае абмежаваныя магчымасці.

Такая традыцыя нарадзілася летась, а сёлета яна значна пашырыла свае рамкі і, здаецца, і надалей будзе набіраць свае абароты, казаў дырэктар. Па выніках дадзенай акцыі было сабрана: болей за 1200 цацак, вялікая колькасць канцылярскіх прыналежнасцяў, у ліку якіх альбомы для малявання, сшыткі, каляровыя алоўкі, ручкі, акварэльныя фарбы, фламастары, гуаш, мялкі, лінейкі, гумкі, трафарэты, пластылін, наборы каляровага кардону… Акрамя таго, 50 расфарбовак, 42 дзіцячыя часопісы, каля 160 кніг, 32 мазаікі, 6 мячоў, каля 30 упрыгожванняў для валасоў, зробленых сваімі рукамі, скакалка, дартс, бадмінтон і шмат іншых прыемных дробязяў.

Валанцёрамі школы сёлета разам з педагогамі было арганізавана наведванне УА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.Івацэвічы”. Дзецям гэтага цэнтра было падорана каля 400 мяккіх цацак, а таксама школьныя прыналежнасці.

Традыцыйна ў школе праходзіць напачатку снежня дабрачынны кірмаш, у якім прымаюць удзел усе вучні школы, а таксама педагогі і іх бацькі. Мэта кірмашу – аказанне дабрачыннай дапамогі па падрыхтоўцы падарункаў да Новага года дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, якія вучацца ў ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Івацэвічы”.

Напярэдадні Дня інвалідаў валанцёры школы наведалі  ДУ “Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.

Як вучні з івацэвіцкай СШ №4 дабрачыннасцю займаюцца

І вось 15 снежня ў маршруце – ДУА “Целяханская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат”. Сустрэлі гасцей з чацвертай школы Івацэвічаў ў Целяханах гасцінна і радасна. І хоць галоўная ёлка не з’явілася яшчэ ў зале, дзе праходзяць ранішнікі, памяшканне яе, калідоры, кабінеты ўжо ўпрыгожаны навагоднімі кампазіцыямі, цацкамі і гірляндамі. На кожным акне школы і спальных карпусоў – навагоднія выцінанкі, а разам яны ствараюць карціну творчага яднання ў чаканні казачных цудаў. Дырэктар школы-інтэрнат Алена Васільеўна Хоміч правяла для гасцей цікавую экскурсію па школе, паказала з якім імпэтам і стараннем дзеці рыхтуюцца да навагодніх святаў, а ў зале гасцей чакалі дзеці. Яны не хавалі сваёй радасці, на ўсе прапановы адказвалі дружным “Так”, гэтак жа дружна дзякавалі за падарункі. Кожны з іх сам выбіраў цацку-дзве-тры па душы і шчасліва ўсміхаўся. У знак удзячнасці дзеці падарылі і дырэктару СШ №4 г.Івацэвічы падзелку, зробленую сваімі рукамі.

–Мы будзем супрацоўнічаць, – казаў узрушана Алег Васільевіч Раўчэня пасля размовы з дзецьмі і дырэктарам Целяханскай школы-інтэрнат Аленай Васільеўнай Хоміч. – Сёння я зразумеў, што дзецям патрэбны не толькі падарункі, а больш сяброўства, зносіны з іншымі дзецьмі. Мы абавязкова прыедзем сюды са спектаклем, будзем рады бачыць і іх на сваіх мерапрыемствах. Гэта ўзбагаціць душы і будзе карысна дзецям і дарослым з абодвух бакоў.

У гэты ж дзень кіраўніцтва ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Івацэвічы” пабывала з такой жа дабрачыннай акцыяй “Падары цацку дзецям” і ў ДУА “Быценскі дзіцячы дом”.

21 снежня вучні ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Івацэвічы” з канцэртам, падарункамі і навагоднімі віншаваннямі плануюць наведаць дзяцей з прыёмных сем’яў, што вучацца ў ДУА “Падстарынская сярэдняя школа”.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” віншаванні і ўручэнне падарункаў да Новага года чакаюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, якія вучацца ў ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Івацэвічы”.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

16 ноября 2023 13:36

Семейный капитал в Беларуси: почему его предпочитают тратить досрочно?

Экономист Ярослав Романчук рассказал о том, как идея поддержки многодетных семей привела к еще большей их зависимости от государства. Ведь более 80% заявок беларусов на досрочное использование семейного капитала связано с улучшением жилья.

06 ноября 2023 17:52

Насколько защищены дети в Беларуси от насилия в семье?

В белорусском обществе, констатируют эксперты, все еще сохраняется терпимое отношение к тому, что родители могут бить своих детей. Хотя это и приводит к трагедиям.

26 ноября 2022 17:19

Як у Беларусі «мабілізуюць» дзяцей і падлеткаў

У Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў, якое ўзначальвае экс-кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, хочуць дазволіць прымаць дзяцей з васьмі гадоў. Праект указу, які ўносіць змены ў рэгуляванне дзейнасці гэтага таварыства, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале і вынесены на грамадскае абмеркаванне.

15 мая 2022 00:03

Известны самые популярные в Беларуси имена, которыми называли детей в 2021 году

Наиболее популярными именами, которыми в 2021 году в Беларуси называли мальчиков, стали Максим, Марк и Михаил, а среди девочек — Алиса, Анна, Мария и София.