Па 2 000 рублёў атрымаюць праекты, якія выйгралі ў галасаванні журы і інтэрнэт-галасаванні. Пры гэтым у аднаго выбітнага праекта ёсць шанец атрымаць усе 4000 рублёў, калі ён заваюе сімпатыі і журы, і інтэрнэт-карыстальнікаў.
Яшчэ 6 000 рублёў атрымае праект, які возьме Гран-пры конкурсу.
Гран-пры сфарміраваны за кошт сродкаў мецэнатаў, якія на сталай аснове падтрымліваюць праекты платформы Talaka. Дапамога праектам для гэтых людзей – жыццёвая пазіцыя. Яна з’яўляецца заклікам для сапраўдных і будучых удзельнікаў конкурсаў: генеруй ідэі, стварай праекты і заўсёды знойдуцца людзі, якія цябе падтрымаюць! Людзі, для якіх важна падтрымаць менавіта вас і мэта якіх – палепшыць свет вакол.
Высокая цікавасць да ўдзелу ў конкурсе прымусіла арганізатараў перагледзець тэрміны прыёму заявак і падоўжыць прыём да 23.59 20 снежня 2017 года. Засталося 3 дні, каб падаць праектную заяўку на старонцы конкурсу #Паскарэнне і атрымаць шанец выйграць 10 000 рублёў прызавога фонду.
#Паскарэнне – конкурс беларускіх праектаў у самым шырокім значэнні: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных. Пераможцаў чакае прызавы фонд і спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу. У намінацыі velcom “Камфорт” удзельнікаў чакае сучасны смартфон з падлучаным аднайменным тарыфным планам. Крытэрам ацэнкі будзе ўвага стваральнікаў праектаў да камфортных пераменаў у жыцці беларусаў, гэтак жа, як гэта робяць тарыфы лінейкі “Камфорт”. Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі “Праект будучыні” модны і карысны гаджэт – смарт-гадзіннік.
Cоздай проект, прославься и получи 4000 рублей!
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ