Конкурсы

Хто выйграе 10 тысяч рублёў? Пачаўся другі этап нацыянальнага конкурсу праектаў #Паскарэнне

У другі этап конкурсу прайшлі ўсе праекты, якія адпавядаюць наступным крытэрам: вызначаны мэта, ідэя і рашэнне праекта, ёсць канкрэтныя этапы рэалізацыі, ацэнены неабходныя рэсурсы, сабрана не менш за 25 адзнак “Важна”, праектная каманда складаецца з двух і больш чалавек, праект не праследуе палітычных мэтаў, пры рэалізацыі не будзе парушана заканадаўства.

Сярод праектаў, якія прайшлі ў другі этап, задумы з цалкам розных сфер: культура, экалогія, гарадское асяроддзе, тэхналогіі, спорт, дабрачыннасць, сям’я і дзеці. Усе гэтыя разнастайныя праекты аб’ядноўвае адно: шанцы на рэалізацыю любога праекта могуць значна ўзрасці, калі ў праекта з’явіцца ментар.

Ментар праекта – гэта свайго роду саветнік, які сочыць за развіццём праекта і дапамагае праектнай камандзе сваімі ведамі і досведам. У конкурсе праектаў #Паскарэнне з’явілася магчымасць прайсці экспрэс-курс па асновах ментарынга і паспрабаваць сябе ў ролі ментара для каманд-удзельнікаў праекта.

Курс бясплатны, праходзіць дыстанцыйна, у выглядзе email-рассылкі з урокамі і дамашнімі заданнямі. Ён складаецца з 15 урокаў. Пяць першых распавядаюць пра асаблівасці працы ментара, пра месца ментарэнга (настаўніцтва) сярод кансультацыйных прафесій і пра тое, якая кампетэнтнасць вам спатрэбіцца, каб паспяхова навучаць сваіх падапечных. Другая частка – з 10 урокаў – трэніруе базавыя навыкі, неабходныя ментару для працы. Гэтыя навыкі дапамагаюць усталёўваць кантакт з вучнямі, ствараць атмасферу ўзаемнага даверу і падтрымліваць матывацыю і працаздольнасць вучняў падчас працы.

Для таго, каб прыняць удзел, неабходна дамовіцца з любым з праектаў конкурсу #Паскарэння аб тым, што вы будзеце суправаджаць яго ў ролі ментара па нейкай тэме (тэмы могуць быць як спецыялізаванымі – маркетынг, SMM і т.п. – так і генеральнымі: пабудова бізнесу, кіраванне праектам і т.п.). Пасля чаго паведаміць пра гэта арганізатарам конкурсу. Арганізатары вышлюць вам спасылку на форму падпіскі на курс.

Тыя ўдзельнікі, хто дойдзе да канца курсу, выканае ўсе заданні і дапрацуе са сваёй камандай да завяршэння конкурсу, незалежна ад вынікаў атрымаюць магчымасць прайсці супервізію сваёй працы ў яго аўтара.

Пераможцаў конкурсу #Паскарэнне чакае прызавы фонд у памеры 10 000 рублёў, а таксама спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу. У намінацыі velcom “Камфорт” удзельнікаў чакае падарунак – сучасны смартфон з падлучаным аднайменным тарыфным планам. Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі “Праект будучыні” модны і карысны гаджэт – смарт-гадзіннік.

Талака аб’яўляе ГРАН-ПРЫ конкурсу #Паскарэнне — 6000 рублёў!

Recent Posts

Работодатели в Польше ищут сотрудников. Зарплаты от 1500 и больше 5 тысяч долларов

Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…

2 месяца ago

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

3 месяца ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

8 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

8 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

8 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

8 месяцев ago