Адказы на нашыя пытанні глядзіце на ўрыўку з прэс-канферэнцыі Анатоля Лябедзькі:
Ведаючы, што Анатоль Лябедзька і АГП актыўна рэкламуюць сваю праграму “Мільён новых працоўных месцаў, мы задалі яму такое пытанне:
“Анатоль, вы маеце праграму наконт стварэння ў краіне 1 мільёну працоўных месцаў. Калі не сакрэт, падзяліцеся, колькі канкрэтна працоўных месцаў перападзе Івацэвіцкаму раёну? Ці ёсць у вас нейкія канкрэтныя планы датычна кожнага рэгіёну?”
Нядаўна былі прынятыя законы аб паляпшэнні бізнес-умоваў для працы ў галіне камп’ютэрных тэхналогій. Гэта нарабіла шмат розгаласу ў інтэрнэце, Беларусь нават пачалі называць “IT-краінай” але мала прагнозаў, як гэтыя законы спрацуюць. Наступнае пытанне для Анатоля Лябедзькі:
“Што вы думаеце пра “IT-краіну”? Ці будзе ад гэтага ўсяго плён і для простых людзей, а не толькі для праграмістаў?
І трэцяе пытанне нам раней даслаў чытач з Косаўшчыны, які перажывае, што пашыраны нядаўна бязвізавы рэжым не павялічыць колькасць турыстаў на радзіме Касцюшкі:
“На наш Івацэвіцкі раён не распаўсюджваецца бязвізавы рэжым для замежнікаў. Яны змогуць прыязджаць у суседні з намі Пружанскі раён. А наш велічны палац Пуслоўскіх і сядзібу Касцюшкі ў Косаве не пабачаць. Адпаведна і грошы ад турызму сюды не дойдуць. Ці не варта было б распаўсюдзіць бязвіз на ўсю Беларусь?”
Даведка:
Анатоль Лябедзька нарадзіўся у 1961 годзе ў вёсцы Трылес Стаўбцоўскага раёну Мінскай вобласці. Скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Мінскага педагагічнага інстытуту, юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэту. Дэпутат Вярхоўных Саветаў Беларусі 12-га і 13-га скліканняў. Прадстаўнік прэзідэнта ў парламенце (1994-95). Адзін з ініцыятараў спробы імпічменту прэзідэнта (1996). Ад 2000 году – старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. За ўдзел у палітычнай дзейнасці неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Жанаты, мае сына.
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…