Варта нагадаць, што запрашэнне на “Баль юных выратавальнікаў” атрымоўваюць толькі выбраныя прадстаўнікі школьных клубаў юных выратавальнікаў-пажарных і пярвічных школьных арганізацый БМГАВП, гэта значыць – лепшыя з лепшых. Прыярытэт надаецца дасягненням прадстаўнікоў школ у тэматычных мерапрымствах, праводзімых у раёне пад эгідай РА БМГАВП: конкурсе юных знаўцаў пажарнай справы, чэмпіянату па відах пажарнага спорту, аглядзе-конкурсе “Выратавальнікі вачыма дзяцей”, этапах алімпіяды па асновах бяспечнасці жыццядзейнасці, а таксама удзелу ў прафілактычных рэспубліканскіх акцыях, а іх на працягу года праходзіць восем.
Для гасцей мерапрыемства былі прыгатаваны сталы з рознымі прысмакамі і гульнёва-забаўляльная праграма.
Акрамя школьнікаў у ліку запрошаных былі і дарослыя. Так, з прывітальным словам да юных выратавальнікаў звярнуліся начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ігар Куіс, старшыя раённай ветэранскай арганізацыі “Выратавальнік”, былы начальнік Івацэвіцкага райаддзела па НС Міхаіл Кавальчук.
У сваёй прамове начальнік райаддзела па НС Васілій Бацкалевіч паспрабаваў пералічыць заслугі і ацаніць важкасць прафілактычнай работы, праводзімай школьнікамі па месцы жыхарства, і ў сваіх установах адукацыі.
Былі і самыя галоўныя ўзнагароды. Так, падзячны ліст ад райаддзела па НС Васілій Бацкалевіч уручыў прадстаўнікам КЮВП “Праметэй” ДУА “Любішчыцкай СШ” за прапаганду правялаў бяспечнай жыццядзейнасці сярод дзяцей і дарослых.
Дыпломы атрымалі прадстаўнікі КЮВП “Агеньчык” ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы” , “Выратавальнікі” ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы” і “Полымя” ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”.
Пераходзячы Кубак на лепшую арганізацыю работы КЮВП зноў застаўся ў ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”. Узнагароды дапаўняліся камплектамі мячоў.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ