Пакуль у Беларусі ёсць толькі бюст на тэрыторыі амерыканскай амбасады ў Мінску і бюст у вёсцы Малыя Сяхновічы Жабінкоўскага раёну, дзе была сядзіба Касцюшкаў. Таксама ёсць памятны валун у самой Марачоўшчыне.
З ініцыятывай збору ахвяраванняў на помнік Тадэвушу Касцюшку ва ўрочышчы Марачоўшчына мінулай восенню выступіў грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка. Ён абвясціў збор сродкаў на краўдфандынгавай пляцоўцы talaka.org.
Спачатку планавалася сабраць 11 тысяч рублёў, пазней была вызначана сума ў 17500 рублёў, аднак рэальна сабрана 22045 рублёў. Свае ахвяраванні зрабілі 685 чалавек
Як паведаміў Лабадзенка, днямі Міністэрства культуры Беларусі выдала канчатковы дазвол на ўсталяванне помніка ў Марачоўшчыне.
“Помнік адліты і даводзіцца да ладу, пастамент вырабляецца, цяпер чакаем паперы, якая дазволіць рабіць падмурак. Па розных прычынах пакуль цяжка сказаць, ці паспеем усё ж да 4 лютага (існуе верагоднасць, што дата адсунецца на тыдзень-другі). але тое, што помніку быць — гэта ўжо дакладна. І гэта самае важнае”, – распавёў Глеб Лабадзенка.
Помнікі Тадэвушу Касцюшку ўстаноўленыя ў гарадах Польшчы і ЗША, а летась – на 200-я ўгодкі яго смерці – з’явіўся ў швейцарскім горадзе Залатурн, дзе Касцюшка памёр. Шмат геаграфічных аб’ектаў па ўсім свеце таксама названыя ў гонар Касцюшкі.
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…
View Comments
еще б в ивацевичах идола лысого у белого дома убрать и костюшку поставить
Символы имеют большое значение. И то, что идол кровавый стоит на площади, а все равнодушно ходят возле него, то добра не будет. Нужно своим национальным белорусским героям ставить памятники. А Ленин в истории Беларуси он кто? Кто ответит?