Categories: История

Івацэвіцкі райвыканкам дазволіў паставіць помнік Касцюшку ў Косаве

Такое рашэнне было прынята пасля таго, як стала вядома, што Міністэрства культуры дало згоду ўстаноўку помніка, аб гэтым паведамляў “Першы Рэгіён”.

Ініцыятар устаноўкі помніка Тадэвушу Касцюшку на яго радзіме – вядомы журналіст Глеб Лабадзенка. Менавіта ён абвясціў праз інтэрнэт збор сродкаў на помнік, і неўзабаве грошы былі сабраныя. Сам помнік вырабляе вядомы беларускі скульптар Генік Лойка.

Такім чынам, для ўстаноўкі помніка атрыманыя асноўныя дазволы, падпісаў адпаведнае рашэнне і старшыня Івацэвіцкага райвыканкаму Аляксандр Грыцук.

Райвыканкам вырашыў:

  1. Дазволіць грамадзяніну Лабадзенка Глебу Паўлавічу стварэнне і ўстаноўку помніка Т. Касцюшку ва ўрочышчы Марачоўшчына на тэрыторыі “Мемарыяльнага музея-сядзібы імя Тадэвуша Касцюшкі”
  2. Аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта (Завадская С. В.) прыняць на баланс помнік, указаны ў пункце 1 дадзенага рашэння.
  3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Івацэвіцкага райвыканкама Велікасельца А. Ф.

Помнік планавалася ўстанавіць на дзень народзінаў Тадэвуша Касцюшкі 4 лютага, аднак пакуль дарабляецца пастамент, таму, як распавёў Глеб Лабадзенка, тэрмін адносіцца на пару тыдняў.

Вось так будзе выглядаць помнік:

 

 

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago