У Пружанах маліліся за паўстанцаў 1863 году і асвяцілі помнік

11:41 23 января 2018
ОБСУДИТЬ
21 студзеня ў пружанскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстая імша памяці паўстанцаў 1863-га году.

На нядзельную імшу прыбылі і высокія госці: генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Брэсце Пётр Казакевіч.

У Пружанах маліліся за паўстанцаў 1863 году і асвяцілі помнік

Прысутныя памаліліся за паўстанцаў, якія загінулі ў бітвах і якія спачылі пазней. Як адзначыў ксёндз Вінцэнт Сяўрук, пробашч парафіі:

“Вялікая колькасць людзей з Пружаншчыны, з сем’яў прысутных прымала ўдзел у паўстанні. На пружанскіх могілках спачываюць вядомыя паўстанцы – Адольф Глебовіч, Кай Аладоўскі, Валенці Швыкоўскі, Юзаф Астроўскі, і іншыя, якіх мы пакуль не ведаем….”

У сваю чаргу, консул Пётр Казакевіч адзначыў важнасць гэтай падзеі ў год 100-годдзя Польскай Незалежнасці, бо адным з першых крокаў новай Польшчы было ўшанаванне паўстанцаў 1863-га году, якія паклалі жыццё “За нашу і вашу свабоду!”.

Пасля імшы на гарадскіх каталіцкіх могілках адбылос асвячэнне адноўленага помніку паўстанцу Юзафу Астроўскаму.

У Пружанах маліліся за паўстанцаў 1863 году і асвяцілі помнік

У Пружанах маліліся за паўстанцаў 1863 году і асвяцілі помнік

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

10 ноября 2023 18:04

У Беларусі з’явіцца помнік Аляксандру Неўскаму. Чаму гэта адбываецца?

У Мінску ўсталёўваюць помнік расійскаму князю Аляксандру Неўскаму. Робіцца гэта паводле ініцыятывы пасла Расіі Барыса Грызлова.

01 ноября 2023 12:54

Что не так с инициативой закреплять за школами памятники в Беларуси?

Во время недавнего субботника в Ратомке министр образования РБ Андрей Иванец рассказал об инициативе, над которой работает возглавляемое им ведомство.

19 марта 2023 16:00

Наколькі глыбока можа зайсці рэвізія гісторыі Беларусі?

Частка нумароў часопісаў «Наша гісторыя» і Arche папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Гаворка ідзе пра публікацыі за розныя гады — ад 2018-га да 2021-га. На думку сённяшніх цэнзараў, у гэтых публікацыях «имеются признаки экстремизма, реализуемые в форме скрытой, но легко распознаваемой экстремистской тематики, направленной на пропаганду идей, дискредитирующих и очерняющих советскую власть и советское прошлое Беларуси».

18 августа 2022 08:38

Потомки репрессированных в БССР: фамилии палачей до сих пор скрыты

Белорусы годами ищут информацию о родных, репрессированных во времена сталинского террора. В Беларуси архивы КГБ так и не были открыты, доступ к делам, и то весьма ограниченный, есть только у родственников жертв сталинских репрессий.