Categories: История

Зімовыя фоты Косаўскага і Ружанскага палацаў. Дзе б пасяліліся вы, каб былі магнатамі?

Канешне, параўноўваць гэтыя палацы не варта, кожны з іх мае сваю цікавую гісторыю. Ружанскі – старэйшы, яго будавалі магнаты Сапегі ў XVII-XVIII стагоддзях. Косаўскі палац збудаваны ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя багатым родам Пуслоўскіх.

Тым не меней, прапануем зімовыя фота Косаўскага і Ружанскага палацаў. Уявіце, каб вы былі багатым магнатам, а палацы былі ўжо цалкам адрэстаўраваныя, дзе б пасяліліся вы (галасуйце)?

[democracy id=”7″]

Косаўскі палац Пуслоўскіх

У ХІХ стагоддзі Пуслоўскія былі багатымі прамыслоўцамі, якія ўкаранялі новыя заходнія тэхналогіі на нашых землях. Існуе версія, што свой палац каля Косава яны вырашылі будаваць яшчэ і з-за таго, што тут месцілася сядзіба Тадэвуша Касцюшкі, кіраўніка антырасійскага паўстання 1794 года.

Будавалі палац Казімір і яго сын Вандалін Пуслоўскія. Над палацам працавалі вядомыя польскія архітэктары Францішак Яшчалд і Уладзіслаў Марконі.

Аднак, не ўсе Пуслоўскія былі багатымі і таленавітымі прамыслоўцамі. Некаму ж трэба было траціць накопленыя багацці! І вось, ужо трэці гаспадар палаца, Леанард Пуслоўскі, прадаў яго расійскаму купцу Аляксандраву за 700 тысяч рублёў, каб пагасіць свае даўгі, набытыя ў забавах ды карцёжных гульнях (разумееце, інтэрнэту тады ж не было, заставалася толькі ў карты гуляць на грошы).

А купец Аляксандраў на тое і быў купцом – ён перапрадаў Косаўскі палац княжне Трубяцкой па двайной цане!

Пасля ўладальнікамі палацу былі княгіня Абамалек, князь Альдэнбургскі… Пайшоў “па руках”, карацей.

У часы Першай сусветнай вайны палац разрабавалі і часткова разбурылі. У часы польскай улады у 1921-1939 гады палац рамантавалі, тут была мясцовая адміністрацыя, вучылішча садаводства. Пры савецкай уладзе ў 1939-1941 гадах тут былі часці Чырвонай Арміі.

Падчас Другой сусветнай вайны палац быў спалены, па адной з версій, партызанамі ў 1944 годзе.

Увесь савецкі час палац не рамантаваўся, зарастаў соснамі ды пакрысе разбураўся. Але ў 2008 годзе тут пачалі працаваць рэстаўратары, і палац Пуслоўскіх пакрысе аднаўляецца.

10 лістапада 2017 года ў палацы адкрыліся першыя музейныя залі.

Ружанскі палац Сапегаў

Ружанскі палац часам у прэсе называюць нашым “Версалем”, бо нагадвае рэзыдэнцыю французскіх каралёў.

І сапраўды, Сапегі, якія ўладарылі Ружанскім палацам, па свайму ўплыву, багаццю і магутнасці былі аднымі з найбольш значных магнатаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а ў палацы ў Ружанах у некаторы час нават захоўвалася дзяржаўная казна.

У палацы Сапегаў гасцявалі не толькі багацейшыя людзі княства, але і каралі, тут былі шыкоўныя калекцыі карцін, тэатр, манеж, карацей, усе элітныя тагачасныя забавы.

Яшчэ ў сярэднявеччы тут быў палац, які насіў абарончы характар, аднак, у другой палове XVIII стагоддзя ён быў перабудаваны саксонскім архітэктарам Янам Самуэлем Бэкерам і набыў цяперашні выгляд.

Цікава, што пад асноўным корпусам палаца, які зараз пакуль не адрэстаўраваны, знаходзіцца чатыры падземныя паверхі, дзе стагоддзі таму захоўваўся правіянт, казна, розныя прыпасы.

У часы Расійскай імперыі палац быў аддадзены пад суконную фабрыку, ён прыходзіў у заняпад. У 1914 годзе тут здарыўся пажар.

У часы польскай улады палац у Ружанах спрабавалі рэстаўраваць, але не далі рады. Канчаткова ў заняпад ён прыйшоў у часы Другой сусветнай вайны і савецкай улады.

З 2008 году тут пачалася паступовая рэстаўрацыя, цяпер у будынках брамы палацу Сапегаў месціцца музей.

 

Recent Posts

Работодатели в Польше ищут сотрудников. Зарплаты от 1500 и больше 5 тысяч долларов

Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…

2 месяца ago

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

3 месяца ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

8 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

8 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

8 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

8 месяцев ago