Мой питомец

Вінаватая, што нарадзілася сучкай

Вылазіць з вады малое чамусьці не жадала, хоць і калацілася ад холаду, а можа ўжо і сіл не было вылазіць. Міма праляталі машыны, але нікому не было справы да маленькага рыжага клубочка. Які лёс чакаў бы шчанюка – не вядома, але адзін вадзіцель усё ж прыпыніўся і забраў малое да сябе ў машыну, крыху пагрэцца…

Я добра памятаю той дзень, калі мой, на той момант будучы муж, патэлефанаваў мне і з надзеяй у голасе  запытаў: «Вам жа патрэбны сабака ў вёску?» Сабака і сапраўды быў нам патрэбны, бо ўжо колькі часу двор быў без вартаўніка. Ды і мама ідэю падтрымала.

Падвячоркам таго ж  дня, я ўжо прывязла шчанятка ў вёску. Мама ўзрадавалася, але  ж радасць была не доўгай: роўна да той пары, пакуль яна не паглядзела шчаняці (прабачце) пад хвост. «Дык гэта ж сучка, – разчаравана вынесла вердыкт мама, – навошта яна мне, шчанюкоў навядзе, куды я іх падзену, табе галава не будзе балець, а мне думай, дзе іх прыстроіць. Ды і сабакі будуць да яе гойсаць, вуглы пазначаць. Не хочу сучку. Назад забірай!»

Я гнеўна зіркнула на маму і моцна закрыўдавала: «Бач ты на яе, бессардэчная» – падумала я.  Але надзея цеплілася, трэба было крыху пачакаць, бо я ведала, што маму хутка “адпусціць”. Пакуль вырашаўся лёс малой, тая на кароценькіх ножках бегала па надворку і спрабавала пазнаёміцца з катом, які, як і гаспадыня, не надта быў рады знаёмству і адбіваўся ад надакучлівай госці лапай.

-«Ну, супакойся, Чарныш, не чапай яе, – прыкрыкнула мама, – а ты чаго да яго лезеш, ты паглядзі, якая упартая!» У голасе мамы пачуліся мяккія ноткі і  я зразумела, што трэба дзейнічаць. -«Мамачка, любая, калі ласка, вазьмі да сябе сучачку. Давай назавем яе Алісай. Паглядзі, якая прыгожанькая яна. Відаць, добрая ахоўніца з яе атрымаецца. А шчанятам гаспадароў будзем разам шукаць. Ну мамууляяя» – енчыла я. Пасля нядоўгіх угавароў, мама дала згоду: «Ну хай сабе і пабудзе. Шкада ж…» Так маленькая Аліса стала вясковай жыхаркай.

З той пары прайшло тры гады. Зарэкамендавала Аліса сябе адказнай сучкай. Як быццам, памятала з дзяцінства, тыя настаўленні гаспадыні. Сабак мужчынскага полу Аліса любіць не надта, ды і тыя стрыманую  асобу не ахвотна наведваюць, бо яна, як што, дык  і зубы можа паказаць. Ашчанілася Аліса за ўвесь час толькі два разы, шчанят нарадзілася нямнога і для іх хутка знайшліся гаспадары. Мама на сваю сучку не нарадуецца: «Бач,  якая разумная, не гуляшчая»

Ды і з катом пасябравала Аліса, у будзе адной спяць разам. Праўда, у свабодзе крыху Аліса абмежавана, бо падкая да курэй суседскіх, таму і на прывязі, але ноччу бегае па волі. Дом ахоўвае выдатна, дзень і ноч заліваецца, як званочак. А як Аліса танцуе, калі мой муж наведваецца ў госці да цешчы: на задніх лапах можа паўдня праскакаць, пакуль той не паедзе. Як быццам памятае свайго выратавальніка, а можа і на сам рэч памятае, хто яго ведае.

 

Recent Posts

Работодатели в Польше ищут сотрудников. Зарплаты от 1500 и больше 5 тысяч долларов

Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…

2 месяца ago

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

3 месяца ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

8 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

8 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

8 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

8 месяцев ago