Удзельнікамі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» ў гэтым сезоне сталі вучні 7-8 класаў школ і гімназій з усёй Беларусі. На працягу двух месяцаў школьнікі запісвалі відэа, на якіх чыталі творы беларускай літаратуры і выкладвалі іх на свае асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках.
Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Па выніках першага этапу журы вызначыла па 30 лепшых чытальнікаў з кожнай вобласці і горада Мінска. З Брэсцкай вобласці на конкурс паступіла 280 відэапрац.
Галоўнае, што ацэньвала журы пачас рэгіянальнага фінала – выразнае і чыстае выкананне твора. Дадатковую інтрыгу спаборніцтву надаваў ліміт па працягласці выступу для кожнага ўдзельніка – да двух хвілін.
У склад журы ўвайшлі пісьменніца Раіса Баравікова, кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom Віктар Пазнякоў, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Маскоўскага раёна горада Брэста Ірына Паўлючук, паэтка Маргарыта Латышкевіч.
Пераможцамі рэгіянальнага фіналу ў Брэсце сталі 5 канкурсантаў: Аляксандра Коцелева (сярэдняя школа №37 г.Брэста), Аляксандр Каляда (сярэдняя школа №24 г.Брэста), Крысціна Сліпчэнка (Малецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа), Ангеліна Мішпількіна (Высокаўская сярэдняя школа), Елізавета Шчэрбацэвіч (гімназія г. Кобрына).
Старшыня журы Раіса Баравікова адзначыла высокі ўзровень усіх удзельнікаў.
«Мне вельмі прыемна глядзець на нашых канкурсантаў, таму што, гледзячы на іх, разумею, што нас чакае выдатная будучыня. У якой жывуць нашы беларускія традыцыі, наша мова. Дзякуй вам, канкурсанты з Брэстчыны, за ваш талент. А таксама, кампаніі velcom за стварэнне такога важнага праекта, які спрыяе захаванню і распаўсюджванню нашай роднай мовы», – кажа пісьменніца.
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…