События

Скандал: у Бярозаўскім раёне на выбарах у сельсавет перамог «супраць усіх»?

Сябра Першамайскай выбарчай камісіі Бярозаўскага раёну Аляксандр Кенда распавёў журналістам, што па Кабакоўскай выбарчай акрузе № 11 большасць выбаршчыкаў прагаласавалі «супраць усіх». Тут балатаваўся безальтэрнатыўна кандыдат Дзмітрый Гукін – былы ўчастковы, а цяпер юрыст сельскагаспадарчай арганізацыі “Бярозаўскае”. Як вынікае са здымка пратаколу, які падпісалі сябры камісіі пасля падліку галасоў, у згаданай акрузе ўзялі ўдзел у выбарах 95 чалавек. З іх 50 прагаласавалі супраць Дзмітрыя Гукіна, і толькі 39 — за.

Сябра камісіі Аляксандр Кенда кажа, што ў такой невялікай колькасці бюлетэняў камісія памыліцца не магла.

«Апроч таго, незалежны назіральнік Сяржук Русецкі бачыў увесь падлік. Калі б у камісіі нейкая памылка была, то ён бы мог заўважыць. Усё было настолькі добра і празрыста, што гэты ўчастак па праву мог бы лічыцца самым дэмакратычным за апошнія 20 год — назіральніка дапусцілі да самага стала, стаяў на падліку побач з сябрамі камісіі», — кажа Аляксандр Кенда.

Назіральнік Сяржук Русецкі сказаў, што рыхтуе скаргу ў ЦВК на заяву, нібыта дэпутаты ва ўсіх акругах абраныя.

«Згодна з Выбарчым кодэксам дэпутат не з’яўляецца абраным і павінны быць перавыбары. Рыхтую скаргу на паведамленне на сайце ЦВК, што абраныя дэпутаты ўсіх саветаў. Як жа гэта чалавек можа быць абраны, калі згодна з пратаколам ён не набраў неабходнай колькасці галасоў? Кандыдат павінен быў набраць больш за 50% галасоў выбарцаў, калі ідзе безальтэрнатыўна, але гэтага ж не адбылося», — кажа назіральнік.

Назіральнік Сяржук Русецкі каля выбарчага ўчастка ў Кабаках

Афіцыйнай заявы праабранне дэпутатам Дзмітрыя Гукіна яшчэ не было.

Каб атрымаць афіцыйны каментар, ці адбыліся выбары па Кабакоўскай акрузе № 11, журналісты звярнуліся ў Бярозаўскую раённую выбарчую камісію. Аднак намеснік старшыні камісіі Аляксандр Крагель адмовіўся даваць каментары праз тэлефон, прапанаваўшы або прыехаць, або даслаць пісьмовы запыт.

У гэты ж Першамайскі сельсавет Бярозаўскага раёну на другі тэрмін пераабраны дэпутатам актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Валер Білібуха.


Паводле ўласнай інфармацыі “Першага Рэгіёну” Дзмітрый Гукін, меркавана, усё ж будзе дэпутатам. Падрабязнасці паведамім.

View Comments

  • Крагель- фу!!! Позорник. Гнать таких в шею поганой метлой. Трусливый прислужник. В министерствах отвечают по телефону, а тут какой-то клерк поклона требует личного.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago