Места

«Не дзяржаўнае свята»: стагоддзе абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў Івацэвічах адзначаць не хочуць

25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежная БНР, пра гэта пішуць і ў школьных падручніках.

На стагоддзе гэтай значнай для гісторыі народу даты ў Беларусі будуць праводзіцца розныя мерапрыемствы – апазіцыя рыхтуе вулічныя акцыі ды канцэрт у Мінску, ды нават рэспубліканскія дзяржаўныя газеты ладзяць канферэнцыі – круглыя сталы.

Вядомы руплівец за беларускую мову і гісторыю Ігар Случак напісаў зварот у Івацэвіцкі райвыканкам з просьбай паведаміць, ці будуць у нашым раёне адбывацца мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя абвяшчэння БНР. Аднак, атрымаў нечаканы адказ за подпісам намесніка старшыні Івацэвіцкага райвыканкаму Аляксандра Вялікасельца: “свята не з’яўляецца дзяржаўным”.

Як распавёў “Першаму Рэгіёну” Ігар Случак, ён здзіўлены ігнараваннем чыноўнікамі важнай для Беларусі даты:

“На маю думку такое стаўленне да такой важнай даты як 100 год абвяшчэння БНР абсалютна няслушнае. Бо, па сутнасці, ад БНР бярэ пачатак сённяшняя Рэспубліка Беларусь. У 90-я гады была, па сутнасці, адноўлена, а не аб’яўлена незалежнасць Беларусі. І не ўганараваць 100 год незалежнасці, а ў той жа час надаючы ўвагу нейкім нязначным для Беларусі датам – ганебна і недальнабачна”.

Ігар Случак звярнуў увагу, што райвыканкам адзначае розныя святы, якія не з’яўляецца дзяржаўнымі, але гэта не перашкаджае праводзіць мерапрыемствы.

Напрыклад, у сухапутным горадзе Івацэвічы быў устаноўлены помнік маракам, у адкрыцці якога прымаў непасрэдны ўдзел і Аляксандр Вялікаселец. Нішто не перашкаджае перакрываць вуліцы гораду і ў іншыя святы – Дзень выратавальніка, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў…

Как в Ивацевичах открывали памятник в день ВМФ. ВИДЕО

Таму, аргументацыя Аляксандра Вялікасельца пра “недзяржаўнае свята”, кажа Ігар Случак, з’яўляецца звычайнай адпіскай.

На відэароліку прапануем азнаёміцца з тым, у якіх складаных умовах адбывалася абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі:

На фота – перадвыбарчы пікет з святочным лозунгам пра 100-годдзе абвяшчэння БНР у Бярозе

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago