Досуг

Святочны вулічны фестываль “100 год БНР” рыхтуецца ў Берасці на Дзень Волі. ВІДЭА

У арганізацыйны камітэт па правядзенні свята аб’ядналіся на сённяшні дзень 16 суб’ектаў – структуры палітычных партый, грамадскія арганізацыі, валанцёрскія ініцыятывы і мясцовыя бізнэсоўцы.

Кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі ад імя аргкамітэта падаў 5 сакавіка заяўку на правядзенне фестываля  ў Берасцейскі гарвыканкам.

Аргкамітэт плануе зрабіць мерапрыемства цікавай і запамінальнай падзеяй для берасцейцаў.

“Круглая дата – 100 год з дня абвяшчэння незалежнасці Беларусі – настройвае на святочны лад. І мы рыхтуем сапраўднае свята – канцэрт, розыгрышы прызоў ад нашых партнёраў, знаёмства з беларускімі рамеснікамі і грамадскімі арганізацыямі, мора пазітыву і святочнай сімволікі”, – паведаміў старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі.

Дзень Волі ў Берасці ў 2017 годзе

Як адзначыў адзін з сябраў аркамітэта, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Маслоўскі, свята дае шанец на аб’яднанне грамадства вакол найважнейшых нацыянальных каштоўнасцяў – свабоды і незалежнасці.

“Мы запрашаем таксама прадстаўнікоў органаў улады далучыцца да арганізацыі фестываля, разам павіншаваць берасцейцаў з юбілеем падзеі, якая ўрэшце прывяла да стварэння дзяржавы, у якой мы жывем”, – адзначыў Ігар Маслоўскі.

Зараз арганізацыйны камітэт рыхтуе праграму мерапрыемства.

“Мы заклікаем усіх, хто лічыць гэты дзень святочным, далучацца да яго арганізацыі. Можна стаць валанцёрам і атрымаць досвед арганізацыйнай працы. Можна ахвяраваць невялікія сумы на выраб фестывальнай сімволікі. А калі вы ўладальнік беларускага бізнэса – можна прэзентаваць сваю фірму на адной з крэатыўных пляцовак фестываля. Усе арганізацыйныя дэталі ў бліжэйшыя дні мы будзем публікаваць у сацыяльных сетках з хэштэгам #БНР100”, – дадаў Дзмітрый Шыманскі.

На відэа, як адбывалася шэсце і мітынг на Дзень Волі ў Берасці летась:

Даведка:

25 сакавіка 1918 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Устаўную грамату, абвясціўшы Беларусь “незалежнай і вольнай дзяржавай”. Тым самым было пацверджана шматвекавое імкненне беларускага народа будаваць уласную дзяржаву. Нельга пераацаніць значэнне гэтай падзеі для фармавання беларускай дзяржаўнасці ў 20-м стагоддзі.

Сёлета мы адзначаем 100-годдзе гэтай падзеі, аддаючы даніну павагі людзям, дзякуючы руплівай працы якіх мы сёння маем гонар жыць у сваёй дзяржаве – Рэспубліцы Беларусь.

View Comments

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago