Таксама ў праграме свята запланаваны канцэрт (з удзелам гарадскога духавога аркестра, гуртоў Cad Goddeu, B:N, Zolki Band, СПРАТ, Relikt), выстава-продаж нацыянальнай сімволікі, кнігарня, “Кірмаш Валанцёрства” ад грамадскіх арганізацый і валанцёрскіх ініцыятыў горада, майстар-класы для дзяцей і дарослых ад беларускіх рамеснікаў, фотазона ад прадстаўнікоў рэканструктарскіх клубаў.
Як нагадаў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі, для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю створаны арганізацыйны камітэт. У яго склад увайшло больш за 20 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый.
“Праз 100 год ад моманту абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, можна ўпэўненна сцвярджаць, што мары яе заснавальнікаў здзейсніліся. Мы жывем у незалежнай краіне. Нягледзячы на тое, што ў нашым маладым грамадстве яшчэ застаюцца нявырашаныя праблемы, у юбілейную 100-ю гадавіну хочацца зрабіць свята. Таму мы рыхтуем пазітыўную, урачыстую і радасную імпрэзу з конкурсамі, віктарынамі, розыгрышамі прызоў і святочнай сімволікай”, – распавёў адзін з заяўнікоў фестываля, старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі.
З дазволу гарадскіх уладаў, фестываль пройдзе пад бел-чырвона-белымі сцягамі, сімволікай партый і арганізацый, што ўваходзяць у аркамітэт.
“Мы заклікаем жыхароў горада ўзяць з сабой бел-чырвона-белую сімволіку, а для мітынгу напісаць сацыяльны ці палітычных плакат, які будзе адпавядаць тэматыцы фестываля”, – адзначыў Юрый Казакевіч, адзін з сябраў аргкамітэта, абласны каардынатар Руху “За Свабоду”.
У 100-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі арганізатары брэсцкай акцыі лічаць дарэчным і неабходным правядзенне святочнага мерапрыемства. Яго мэта – засведчыць адданасць жыхароў горада найвышэйшым каштоўнасцям беларускай дзяржавы: свабодзе і незалежнасці, павазе да гісторыі і культуры беларускага народа.
Аргкамітэт запрашае рамеснікаў і прадстаўнікоў бізнэсу прэзентаваць сваю прадукцыю на адной з крэатыўных пляцовак фестывалю.
Сачыць за паведамленнямі з хэштэгамі #БНР100 і #БНР100Брэст можа ў сацыяльных сетках: ВК – https://vk.com/bnr100_berascie і ФБ – https://www.facebook.com/BNR100Brest.
Тыя, хто жадае дапамагчы, далучыцца да арганізатараў альбо стаць валанцёрам, могуць запоўніць кароткую форму па спасылцы: https://goo.gl/JSrh5M.
Таксама прымаюцца ахвяраванні на арганізацыю канцэрта і выраб святочнай сімволікі праз краудфандынг (падрабязнасці тут).
Па словах Дзмітрыя Шыманскага, арганізацыйны камітэт рыхтуе дакладны план мерапрыемства. Ідзе праца над праектамі рэзалюцый, удакладняецца спіс удзельнікаў фестывалю.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ