Раней бярозаўскі назіральнік Сяржук Русецкі і сябра ўчастковай выбарчай камісіі Аляксандр Кенда расказалі, што ў час падліку галасоў у дзень выбараў на гэтым участку большасць прагаласавала «супраць усіх», што было зафіксавана і ў пратаколе.
Скандал: у Бярозаўскім раёне на выбарах у сельсавет перамог «супраць усіх»?
Аднак праз пэўны час пасля выбараў стала вядома, што на гэтай безальтэрнатыўнай акрузе ўсё ж абвясцілі дэпутатам Дзмітрыя Гукіна – былога ўчастковага, цяпер – юрыста сельгасарганізацыі.
Назіральнік з Бярозы Сяржук Русецкі напісаў заяву ў пракуратуру, каб высветліць, чаму так атрымалася. Яму прыйшоў адказ з Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі, што бюлетэні яшчэ раз пералічваліся на наступны дзень пасля выбараў, 19 лютага.
«Першамайская сельская выбарчая камісія ў прысутнасці членаў Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі Крагеля А.У. і Мшара В.У., намесніка старшыні ўчастковай камісіі ўчастку для галасавання № 30 Быцко І.Л., правяла паўторны пералік галасоў па Кабакоўскай выбарчай акрузе № 11, пра што быў складзены акт аб правядзенні паўторнага падліку галасоў выбарнікаў па гэтай выбарчай акрузе», — паведамляецца ў адказе з раённай выбарчай камісіі на заяву Русецкага.
У выніку другога падліку выявілася, што за кандыдата Дзмітрыя Гукіна аддадзена 50 галасоў, а «супраць усіх» прагаласавалі 39 чалавек. У першапачатковым пратаколе гэтыя лічбы былі наадварот:
Назіральнік Сяржук Русецкі кажа, што здзіўлены такім паваротам, таму што і сам стаяў каля стала, дзе лічыліся галасы ў дзень выбараў:
«Камісія з 14 чалавек лічыла галасы. Потым кандыдат абскардзіў гэта, тлумачэньні ўзялі ў назіральнікаў, але чамусьці не ва ўсіх, а толькі „правільных“. Тое самае можна сказаць і пра сяброў камісіі — калі спачатку ўсе 14 лічылі, то чаму на паўторны пералік не запрасілі сябра камісіі ад БНФ Аляксандра Кенду? Вынік атрымаўся такі, які быў патрэбны райвыканкаму», — заявіў Сяржук Русецкі.
Калі б на гэтай безальтэрнатыўнай акрузе большасць галасоў былі зафіксаваныя “супраць усіх”, то выбары тут не адбыліся б.
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…