На гэты раз свае веды па асновах бяспекі жыццядзейніцтва, а таксама творчыя здольнасці, эрудыцыю і дасведчанасць з мэтай назвацца лепшымі юнымі вогнеборцамі дэманстравалі вучні сярэдніх школ Івацэвіцкай (прыгараднай) зоны: каманда “Юныя пажарныя з ДУА “Воленская СШ”, каманда “СОС” ДУА “Яглевіцкая СШ” і тры каманды з аднолькавай назвай “Агеньчык” прадстаўлялі ДУА “Любішчыцкая СШ”, ДУА “Стайкаўская СШ” і ДУА “Падстарынская СШ”. Увогуле, назвы каманд цалкам адпавядалі назве працуючых у школах клубаў юных выратавальнікаў.
Конкурснае журы толькі прагледзеўшы візітныя карткі каманд (Прывітанне) адразу ж адначыла прысутнасць у выступленнях каманд новага, больш сучаснага, а недзе нават і крэатыўнага падыходу. Усе інсцэніроўкі, што ўвайшлі ў склад конкурсу “Прывітанне”, нідзе раней не былі заўважаныя. Зразумела, у час усемагутнага інтэрнэту гэта не так і складана, аднак і гатовы матэрыял трэба здолець падаць цікава, неардынарна, а найперш – дасціпна для дзяцей, для іх дзіцячых розуму і свядомасці.
Параўнальна роўна ішлі каманды і на працягу першых чатырох конкурсных заданняў. Аднак далей нехта не справіўся з тэарэтычным заданнем конкурсу капітанаў каманд, нехта не надаў належнай увагі маленечкай бутэлечцы з аміяком у “аптэчцы” пры аказанні першай медыцынскай дапамогі “пацярпеламу на пажары”, а менавіта з яго і патрэбна было пачынаць дапамагаць пацярпеламу.
Даспадобы журы прайшлася і рэклама мабільнага прыкладання “МНС Беларусі. Дапамога побач” каманды Любішчыцкіх вогнеборцаў.
У выніку першае месца ў гэтым адборачным туры з выніковай адзнакай у 24,5 балаў заняла каманда “Агеньчык” ДУА “Любішчыцкая СШ”. Другю прыступку пераможнага п’едэсталу заняла каманда “Юныя пажарныя” ДУА “Воленская СШ”. Трэцяе месца журы прысудзіла “Агеньчыку” з ДУА “Стайкаўскай СШ”. А вось каманды з ДУА “Яглевіцкая СШ” і ДУА “Падстарынская СШ” з аднолькавай колькасцю балаў падзялілі чацвёртае месца. Каманды, заняўшыя прызавыя месцы ўзнагароджаны Граматамі аддзелаў па НС і адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а кожны ўдзельнік каманды атрымаў каштоўны падарунак.
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…