Люди

Не паліце сухую траву! У Даманаве з-за гэтага здарыўся пажар

Напярэдадні Вялікодных святаў вяскоўцы дружна ўзяліся наводзіць парадкі на сваіх падворках, часта забываючыся на тое, што і агонь таксама наводзіць чысціню, толькі зусім інакш, па-свойму. У наведаных вёсках нехта паліць смецце ды абрэзаныя галінкі пладовых дрэў у кастры, які палае буйным полымем у двух кроках ад драўлянага плоту. Нехта склаў вогнішча з сабранага смецця таксама каля плоту, у дабавак – на сухой леташняй траве.

Смешнымі і недарэчнымі падаюцца перакананні ад 80-гадовых бабуль, што яны “стаяць начаку” каля кастроў ці пры паленні расліннасці. Яшчэ больш здзіўляе і абурае, калі вяскоўцы паляць траву на ўласным агародзе і тут жа заяўляюць, што ім немаведама, хто ж падпаліў траву на самой справе. Маўляў, нехта з другога краю вёскі праходзячы міма кінуў запалку і вось – загарэлася. Каго і навошта вы спрабуеце падмануць і з чым жартуяце? Агонь не церпіць жартаў.

У двух кроках ад драўлянага плоту на сухой траве паліла смецце пенсіянерка з Размерак. Пры гэтым вогнішча дымілася без нагляду, а гаспадыня – у хаце. Выйшла на нашы гуканні і прадэманстравала пастаўленыя за варотамі ў двары вілы і вядро з вадой. Аднак, заўважу, шаноўны ўзрост жанчыны наўрад ці дазволіць ёй ў выпвадку загарання травы ці таго ж плоту дзейнічаць хутка, рашуча.  На нашыя пагрозы аб штрафе пачынае прасіцца прабачыць яе…

Праз дарогу паміж Размеркамі і Гошчавам гарыць-палае сухая трава ўздоўж меліярацыянага каналу па абодва яго бакі. Падпальшчыкаў (чытай “вінаватых”), як і відавочцаў – няма.

Састарэлая жыхарка Стаек жыве ў дачкі, таксама пенсійнага ўзросту ў гэтай жа вёсцы. Удзень наводзілі парадак на падворку бабулінай сядзібы. Дачка пайшла дамоў, а маці засталася каля хаты і адважылася падпаліць касцёр з галінак дрэў. Ды не абы дзе, а тут жа каля садовых дрэў і кустоў,пад дрэвамі, каля драўлянага плоту. Падпаліла і сама ж накіравалася ўслед за дачкой.  Там мы і знайшлі гаспадыню, каб нагадаць ёй аб небяспецы яе лёгкадумных дзеянняў.


Выратавальнікі рэгіструюць выезды на тушэнне травы недзе з 12 сакавіка. Маецца і вогненае здарэнне, калі полымя па сухой траве дабралася да драўлянай пабудовы і цалкам яе знішчыла. Адбылося гэта ў Даманаве, дзе мясцовая пенсіянерка, 1932 года нараджэння падпаліла смецце на сваім парослым травой агародзе. Па траве, падганяемае ветрам полымя рушыла да суседняга падворка, ў імгненне вока дабралася да збудавання і вось ужо ва ўсю моц заскакала па яго сценах даху. Ці магла пажылая жанчына процістаяць гэтаму травяному пажару. Вядома – не, але яна магла пазбегнуць гэтага пажару, калі б не ўзялася за запалкі. У выніку яе суседзі, якія жывуць у Мінску, пазбавіліся гаспадарчай пабудовы па чужой віне.

Згодна арт. 15.57. КоАП РБ – выпальванне сухой раслінасці, травы на корані, а таксама пожні і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках цягне адказнасць у выглядзе накладання штрафу ад 10-ці да 40 базавых велічынь.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago